В Ушачском районе имеется 108 вакансий в организациях

Общество

108 вакансій прапаноўвалі на 24 сакавіка незанятым у эканоміцы грамадзянам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

У ліку навінак – пасады дзяжурнага па зале, трэнераў-выкладчыкаў у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, а таксама трэнера, інструктара-метадыста па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце ў фізкультурна-спартыўным клубе. Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый чакае начальніка і агента па забеспячэнні; ТЦСАН Ушацкага раёна – спецыяліста па суправаджэнні праграмнага забеспячэння і юрысконсульта; ТАА “Еўрагандаль” – загадчыка гандлёвага аб’екта, грузчыка, кантралёраў-касіраў, у тым ліку старшага.

Нямала вакансій і ў іншых арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях вагаецца ад 440 да 1728 рублёў. Падрабязнасці – па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *