В Ушачах пьяный водитель с 2,8 промилле перевозил маленького ребенка

Происшествия

Ва Ушачах 34-гадовы мужчына ў стане моцнага алкагольнага ап’янення перавозіў маленькае дзіця. Як пазней высветлілася, ён забраў сына з садка (жонка была ў камандзіроўцы) і ехаў дамоў па адной з цэнтральных вуліц гарпасёлка.

Іржавы “Nissan” прыцягнуў увагу інспектараў ДПС, якія неслі службу на гэтым ажыўленым участку, найперш дрэнным тэхнічным станам. Пэўныя падазрэнні выклікалі і паводзіны вадзіцеля. І інтуіцыя праваахоўнікаў не падвяла. Як нам расказаў начальнік аддзялення ДАІ Ушацкага райаддзела міліцыі М.Гаўрылюк, як толькі ўшачанін адкрыў дзверы аўтамабіля, пачуўся рэзкі пах спіртнога. На заднім жа сядзенні ў дзіцячым крэсле знаходзіўся хлопчык гадоў чатырох-пяці…

Маладому бацьку было прапанавана праехаць у райбальніцу на медагляд. Той не супраціўляўся. Даследаванне паказала: у крыві чалавека, які знаходзіўся за рулём, ажно 2,8 праміле алкаголю! Атрымліваецца, што, адпраўляючыся ў такім стане ў паездку, бацька рызыкаваў не толькі сваім жыццём, але і ўласнага нашчадка.

У адносінах легкадумнага аўтааматара складзена некалькі пратаколаў – як за кіраванне ў п’яным выглядзе, так і за неналежны стан аўтатранспартнага сродку (не быў пройдзены тэхагляд). У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, віноўнік будзе аштрафаваны на 200 базавых велічынь (6,4 тысячы рублёў) і пазбаўлены права кіравання на 5 гадоў.

З пачатку 2022-га на дарогах Віцебшчыны выяўлена 520 асоб, якія кіравалі транспартам у стане алкагольнага ап’янення. На Ушаччыне такіх фактаў ужо 9.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *