Свята арнагізавала газета


3 цудоўным настроем і пачуццём вялікай радасці 4 студзеня вучні Іллюшынскай школы вярнуліся з горада Мінска, куды іх запрасіла рэдакцыя газеты «Юны выратавальнік». Справа ў тым, што вучні нашай школы сябруюць з гэтай газетай даўно: вельмі любяць яе чытаць, з цікавасцю абмяркоўваюць надрукаваныя матэрыялы, удзельні- чаюць у конкурсах, дасылаюць у газету свае малюнкі і вершы. У сваім пісьме ў газету дзеці выказалі вялі- кае жаданне пабываць на ёлцы ў Мінску. I вось – цуд! Наша жаданне збылося.

Па запрашэнні газеты ў забаўляльны цэнтр «Журавінка» прыехалі дзеці з усіх куткоў Беларусі. Урачыстую частку свята адкрыў міністр МНС Рэспублікі Беларусь. Ён павіншаваў усіх з Новым годам, пажадаў здароўя, поспехаў у вучобе, напомніў аб правілах пажарнай бяспекі. Самыя актыўныя чытачы газеты атрымалі памятныя прызы.

Дзеці як быццам апынуліся ў сапраўднай казцы. Яркія рознакаляровыя агеньчыкі, музыка, вясёлыя конкурсы, падарункі – усё гэта стварала святочную атмасферу, а добры настрой заставаўся з вучнямі не толькі ў гэты дзень, а і на працягу ўсіх канікул. Напэўна, яшчэ доўга дзецям будуць помніцца вясёлы фокуснік і дзяўчына з галубамі, карагоды з Дзедам Марозам і Снягурачкай, вясёлая дыскатэка. Час праляцеў хутка і непрыкметна. Дзякуючы газеце «Юны выратавальнік» нашы вучні сталі ўдзельнікамі цудоўнага свята.

Т.ХВОШЧ, настаўніца Іллюшынскай школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *