Ушачские спортсмены стали лучшими в республике по армрестлингу

Cпорт

24-26 сакавіка праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу сярод юнакоў і дзяўчат 1993 года нараджэння і маладзей. У спаборніцтвах прымалі ўдзел спартсмены спартыўных школ і клубаў краіны.
Выхаванцы Ушацкай спартыўнай школы прадстаўлялі не толькі сваю ўстанову, але і каманду Віцебскай вобласці. У выніку барацьбы Аляксей Пятніца ў вагавой катэгорыі 50 кілаграмаў на правую руку заняў другое месца і выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь. Канстанцін Дук заняў 4-5 месца на левую і правую рукі ў вагавой катэгорыі 55 кілаграмаў, а Дзмітрый Мароз – 5-6 месца ў гэтай жа катэгорыі. Яўген Каваленка – першае месца на левую і правую рукі ў катэгорыі 60 кілаграмаў, а Мікіта Галай у гэтай катэгорыі заняў чацвёртае месца на абедзве рукі. Аляксандр Лабёнак стаў першым на правую і шостым на левую руку ў катэгорыі 65 кілаграмаў. Эдуард Літвін у катэгорыі 75 кілаграмаў заняў другое месца на левую і правую рукі і выканаў нарматыў КМС РБ. Васіль Харак заняў першае і другое месцы ў вагавой катэгорыі 80 кілаграмаў і таксама выканаў нарматыў КМС РБ. Вадзім Міхейка двойчы стаў трэцім у вагавой катэгорыі звыш 80 кілаграмаў.
Сярод дзяўчынак былі адзначаны Алена Клачок, якая заняла трэцяе і чацвёртае месцы ў вагавой катэгорыі 50 кілаграмаў, і Марына Антопуш – другія месцы ў гэтай жа катэгорыі.
Гэтыя спаборніцтвы з’яўляліся адборачнымі для паездкі на чэмпіянат Еўропы ў Турцыю. У выніку каманда Ушацкай ДЮСШ заняла першае месца сярод абласцей, а таксама першае месца сярод спартыўных школ і ўзнагароджана кубкамі Міністэрства спорту і дыпломамі.  
І.КЛІМАШЭЎСКІ,
дырэктар ДЮСШ.



1 комментарий по теме “Ушачские спортсмены стали лучшими в республике по армрестлингу

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *