День животновода в КУСГП «Кубличи»

Общество

На жывёлагадоўчай ферме Кляпцы КУСГП “Кублічы” адбыўся дзень жывёлавода. Хоць гэта мерапрыемства праходзіць кожны тыдзень, у апошні раз яно не было звычайным. Працаўнікі фермы сустракалі гасцей з райцэнтра – да іх завіталі работнікі культуры, ужо добра знаёмыя ўдзельнікі аўтаклуба Г.Краўчонак і Ю.Канстанцінаў, каб сваёй увагай парадаваць жывёлаводаў і ўнесці разнастайнасць у іх працоўныя будні.
Хоць для артыстаў гэта ўжо адпрацаваны сцэнарый, аднак у кожным калектыве ён праходзіць па-рознаму. У Кляпцах панавала вельмі цёплая і сяброўская атмасфера. Жывёлаводы з задавальненнем слухалі вясёлыя гумарэскі, заказвалі любімыя і вядомыя песні, некаторыя з іх праспявалі ўсе разам. Прыгадвалі мінулагодні дзень жывёлавода, калі гэтак жа збіраліся разам.
Загадчыцы фермы Т.М.Верташонак па традыцыі быў уручаны вялікі каравай.
Эканаміст гаспадаркі Ю.П.Мачульская агучыла лічбы па надоях за апошні месяц. Ніякіх пытанняў да спецыяліста гаспадаркі ў працаўнікоў не было, бо ўсе яны здымаюцца па меры ўзнікнення. На стэнд у пакоі для адпачынку рэгулярна вывешваецца ўся неабходная інфармацыя.
За тры месяцы бягучага года надой на карову па ферме склаў 723 кілаграмы малака, а сярэдні па гаспадарцы – 772. Не з’яўляюцца лідарамі па надоях у гаспадарцы і раёне, але, безумоўна, рупяцца, бо ад гэтага залежыць заработная плата. У апошні час палепшылася і якасць атрыманай прадукцыі.
– Канечне, не зраўняцца старой ферме з новымі сучаснымі малочнатаварнымі комплексамі, але ўсё роўна стараемся і марым, што калісьці і мы будзем працаваць па сучасных тэхналогіях, – разважаюць даяркі.
У сяброўскай абстаноўцы за чаяпіццем і прайшло мерапрыемства. 
В.ПОЛАЗАВА.



1 комментарий по теме “День животновода в КУСГП «Кубличи»

  1. Приятно смотреть на этот коллектив! Сидят как в семейном кругу 🙂

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *