Семья Антунович из Ушач в 170-м туре рекламной игры «Удача в придачу» от «Евроопт» выиграла квартиру в Минске!

Общество

Тэлефон сям’і Антуновічаў з Ушач зараз літаральна разрываецца. Сябры, калегі і проста знаёмыя віншуюць Марыю і Аляксея, іх дзяцей з небывалым поспехам. У 170-м туры рэкламнай гульні “Удача ў прыдачу” ад “Еўраопт” яны выйгралі кватэру ў Мінску!

Стаць уладальнікамі галоўнага прыза дапамаглі… прахаладжальныя напоі. Знаходзячыся летам у адной з вёсак Шаркаўшчынскага раёна – у гасцях у блізкіх – зрабілі пакупку ў аўтамагазіне “Еўраопта”. Сярод набытых тавараў выпадкова аказаліся і два “гульнявыя”: бутэлька мінеральнай вады “Дарыда” і ліманад “Сняжок” ад гэтага ж вытворцы. Наталілі смагу – і забыліся пра налічаныя коды…

– Увечары шостага верасня спакойна займалася нарыхтоўкамі, – расказвае Марыя Антуновіч. – Калі ўбачыла званок на мабільны з незнаёмага мінскага нумара, падумала, што хтосьці памыліўся. Аднак на тым канцы проводу пачула голас вядомага беларускага спевака Тэа, які назваў мяне па імені. Здагадалася, што выйграла нешта значнае (дагэтуль быў толькі адзін дзесяцірублёвы прыз). Але тое, што гэта кватэра (!), падумаць не магла – нават калі вядучыя ў прамым эфіры пачалі падказваць і пытацца, ці часта бываю ў Мінску і дзе тады спыняюся. Калі ж пачула, што з гэтым пытаннем праблем зараз не будзе, паколькі я стала ўладальніцай новенькай кватэры-студыі ў цэнтры сталіцы, ледзь прытомнасць ад эмоцый не страціла. Завяршыўшы размову, з крыкамі “Лёшаааа!” выбегла ў двор. Гэтым, канечне, незнарок напужала і мужа, які займаўся ў гаражы рамонтам трактара, і дзяцей, якія гулялі непадалёк. Нават суседзі падаспелі: падумалі нядобрае. Аднак колькі радасці ва ўсіх было, калі сказала пра такі шыкоўны выйгрыш!

Праўда, на доўгія размовы часу ў той вечар не было – да Антуновічаў ужо ехала здымачная група тэлеканала АНТ з салістам групы “Дразды” Віталем Карпанавым. А ў доме – як на грэх – поўны разгром, звязаны з рамонтам, які Марыя і Аляксей задумалі, адначасова знаходзячыся ў працоўным водпуску. За тры гадзіны ўмудрыліся і пакоі, і сябе ў парадак прывесці, шыкоўны стол накрыць, гасціннасць – адна з галоўных рыс гэтай мнагадзетнай сям’і.

Ну а ўжо ў чацвер усе пяцёра ехалі ў сталіцу, у сваю новенькую кватэру на 15 паверсе. З хваляваннем успрынялі гэтую навіну ў ТЦСАН Ушацкага раёна і райаддзеле міліцыі, у якіх працуюць Марыя і Аляксей. Развітвацца з добрымі спецыялістамі – загадчыкам аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, начальнікам аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі – там дакладна не гатовы! Аднак тыя супакоілі: пакідаць родныя Ушачы не будуць. Атрыманыя ж квадратныя метры вельмі дарэчы: старэйшая дачка Ілона, якая вучыцца зараз у 11 класе, збіраецца паступаць у адну з мінскіх ВНУ (дарэчы, плануе пайсці па слядах бацькі і атрымаць юрыдычную адукацыю), і жыллёвае пытанне цяпер вырашана. Ну а там, глядзіш, і Кірыл з малодшым Арсеніем падцягнуцца.

У 170-м туры гульні “Удача ў прыдачу” на перамогу прэтэндавалі амаль 800 тысяч удзельнікаў, якія сабралі больш за 4,1 мільёна гульнявых кодаў. Спецыяльным госцем розыгрышу стаў знакаміты беларускі кідальнік молата, двухразовы чэмпіён свету, прызёр дзвюх Алімпійскіх гульняў, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан. Ён і вырашыў галоўную інтрыгу – выцягнуў з лататрона шары, нумар якіх склаўся ў шчаслівы для ўшачан код.

* * *

З пачатку восені стартаваў новы 171-ы тур гульні “Удача ў прыдачу”, у якім пакупнікоў магазінаў “Еўраопт”, “Хіт!” і анлайн-гіпермаркета “Е-дастаўка” зноў будуць чакаць прызы. Кожны ўдзельнік зможа выйграць кватэру ў сталічным жылым комплексе “Праменад”, новы красовер Geely Atlas Pro, 30, 40 і 50 тысяч рублёў, 15 смартфонаў Samsung Galaxy S21 і яшчэ 10 тысяч сертыфікатаў па 10 рублёў. Прыняць удзел у гульні можна, набываючы любыя “тавары ўдачы” з выкарыстаннем карты “Е-плюс” і атрымліваючы за кожныя 2 рублі гульнявы код, які будзе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў. Пры аплаце такіх пакупак з дапамогай мабільнага дадатку “Е-плюс” ва ўсіх магазінах “Еўраопт” налічваецца адзін дадатковы гульнявы код за кожны чэк.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *