В Ушачах прошёл региональный слёт-конкурс юных инспекторов дорожного движения

Общество

Пятага мая на базе Ушацкай сярэдняй школы адбыўся рэгіянальны злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху. Яго галоўнае прызначэнне – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, выхаванне законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху. У злёце прымалі ўдзел каманды з дзесяці раёнаў вобласці.
У конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веды ПДР» кожны ўдзельнік адказваў на пытанні білетаў, за што атрымліваў балы для сваёй каманды. Сапраўднае майстэрства ваджэння двухколавага «сябра» прадэманстравалі дзеці ў конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда» – удзельнікам давялося пераадолець даволі складаную трасу з шэрагам перашкод. Няпростымі былі заданні і ў конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпеламу».
Праграма спаборніцтваў «Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне” прапагандавала выкананне правілаў дарожнага руху, бяспеку паводзін на дарозе, дзейнасць атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Кожнае выступленне вылучалася арыгінальнасцю. На конкурс «Газета» каманды прадставілі тэматычныя насценныя газеты па прафілактыцы дарожнага траўматызму. Асаблівую цікаўнасць у конкурсе-прэзентацыі “Мой атрад» выклікалі відэаролікі аб дзейнасці атрадаў у гэтым навучальным годзе, новых формах работы па прапагандзе правілаў дарожнага руху.
Па выніках усіх конкурсаў пальму першынства занальнага злёту юных інспектараў дарожнага руху заваявала каманда Лепельскага раёна, ушацкія школьнікі – на другім месцы, трэцяе – у каманды з Шуміліна. Згодна з рашэннем журы, права прадстаўляць рэгіён на абласным злёце атрымалі і нашы школьнікі. Усяго ўдзел у гэтым мерапрыемстве, якое прайшло на мінулым тыдні ў Полацку, прыняло дзесяць каманд. Па выніках спаборніцтваў нашы землякі сталі сёмымі.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *