Вакансии в Ушачском районе в январе

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы маюцца зараз у 30 арганізацыях Ушаччыны. 

Нямала прапаноў у сельгаспрадпрыемствах. ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу ветурача, жывёлавода, трактарыста-машыніста; “Дземенец” – агранома; “Агра-Селішча” – трактарыста-машыніста, кладаўшчыка, загадчыка рамонтнай майстэрні, галоўнага бухгалтара, галоўнага заатэхніка, галоўнага ветурача, галоўнага агранома, інспектара па кадрах; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома, жывёлавода, аператара машыннага даення, інспектара па кадрах, інжынера-электрыка; УП “Сафійскія дары” – вадзіцеля аўтамабіля, загадчыка фермы, трактарыста-машыніста, ветурача, аператара машыннага даення; райветстанцыя – ветурача.

Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па тэрапіі, кардыялогіі і дэрматавенералогіі, кардыялогіі, эндаскапіі і агульнай практыцы, псіхіятрыі і наркалогіі, хірургіі, стаматалогіі і стаматалогіі-артапедыі, медсясцёр, фельчараў, зубнога фельчара; раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – урача-гігіеніста.

ЗАТ “Дабраном” для работы ва Ушачах патрэбны прадавец, кантралёр-касір, грузчык; ТАА “Еўрагандль” – прыбіральшчык памяшканняў; філіялу аблспажыўтаварыства – вадзіцель аўтамабіля; дзіцячаму саду №4 г.п.Ушачы – педагог-псіхолаг; вучэбна-метадычнаму кабінету – бібліятэкар. Галоўнага ўрача медустановы, рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, прыбіральшчыка тэрыторый чакаюць у райвыканкаме; электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі – у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; вадзіцеля аўтобуса – у Вялікадолецкай школе; сацыяльнага педагога, педагога-арганізатара, інжынера-праграміста – ва Ушацкай; загадчыка аддзела, аператара электроннага набору і вёрсткі – у рэдакцыі газеты “Патрыёт”; вадзіцеля аўтамабіля, вальшчыка лесу, майстра на лесасеках, майстра лесу, лесніка, лесаруба – у лясгасе. Вакансіі цесляра, муляра і тынкоўшчыка маюцца ў ПМК-66; выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля – у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях; аператара заправачных станцый – у РУП “Беларуснафта” (для работы ва Ушачах). ДРБУ-105 запрашае майстроў, у тым ліку старшага, машыністаў бульдозера і аўтагрэйдара; фізкультурна-спартыўны клуб – трэнера па спорце; праектнае бюро – архітэктара; дзіцячая школа мастацтваў – акампаніятара і хормайстра. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрабуюцца загадчык клуба, кіраўнікі гуртка, студыі, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў, манціроўшчык сцэны, акампаніятар, асвятляльнік, мастак-афарміцель, прыбіральшчык памяшканняў; сацыяльна-педагагічнаму цэнтру – педагог-псіхолаг; цэнтральнай аптэцы №65 – правізар-рэцэптар; раённай арганізацыі БТПР – паляўніцтвазнаўца, ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 480 да 3908 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *