Фрукты ў асартыменце

"Патрыёту" отвечают

Пасля з’яўлення на старонках газеты крытычнай заметкі пад загалоўкам “Адказ не атрыманы” ў адрас Ушацкага райспажыўтаварыства, у рэдакцыю 21 студзеня 2010 года было накіравана рэагаванне за подпісам начальніка гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства А.В.Хамёнак. Друкуем яго змест:

“У снежні 2009 года ў магазіны райцэнтра паступіла 4,3 тоны фруктаў, а іменна: грушы, вінаград, лімоны, ананасы, бананы, хурма, грэйпфруты, гранаты, яблыкі, апельсіны, мандарыны, ківі, манго.

25 і 30 снежня былі таксама атрыманы свежыя радыска, пятрушка, салата. Аднак, не ўся зеляніна была рэалізавана і засталася незапатрабаванай пакупнікамі.

Завоз агародніны, фруктаў у магазіны райцэнтра ажыццяўляецца два разы на тыдні, заўсёды ў шырокім асартыменце. У цяперашні час ва ўсіх магазінах гарпасёлка можна набыць розныя фрукты, а таксама ў магазіне “Цэнтральны” маецца ў продажы свежая пятрушка”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *