Контроль за качеством кормов

Общество Сельское хозяйство

Заканчваецца касьба траў першага ўкосу, у некаторых гаспадарках раёна яна ўжо завершана. Важна не толькі колькасць закладзеных кармоў, але і, безумоўна, іх якасць. Пры ветэрынарнай станцыі створана спецыяльная тэхналагічная група, якая сочыць за якасцю кармоў ва ўсіх гаспадарках раёна. Як адзначыў галоўны ветэрынарны ўрач раёна В.У.Даўгаполаў, у цэлым сёлета лепш чым у мінулым годзе вытрымліваецца тэхналогія, а таму адпаведна закладзеныя кармы атрымліваюцца больш якаснымі.
З агульнай колькасці нарыхтаванага на сёння сенажу 91 працэнт закладзены першым класам, 9 – другім. Увесь сянаж закладзены першым класам у “Глыбачанах”, “Кублічах”, “Дземенцы”. Хоць пазней за ўсіх прыступілі да корманарыхтоўкі ў “Дубраўцы”, аднак вызначаюцца таксама нядрэннай якасцю. Добра спрацавалі ў гэтым накірунку і ў “Ільюшынскім”. 
Правяраецца таксама і якасць сена, 75 працэнтаў яго ў раёне закладзена першым класам, 25 – другім.
Акрамя ветэрынарнай службы за якасцю сочаць і непасрэдна самі гаспадаркі, дзе за гэта пытанне адказваюць ветурач ці заатэхнік, усе забяспечаны спецыяльнымі прыборамі вызначэння тэмпературы і вільготнасці. Пры закладцы кармоў заводзіцца журнал і пашпарт якасці на сянажную траншэю. Цяпер у працэсе закладкі кармоў правяраецца вільготнасць, тэмпература, утрыманне караціну. Паколькі ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах арганізавана кругласутачная трамбоўка, то перавышэння дапушчальнай тэмпературы (36-37 градусаў) не зафіксавана, а вось у сувязі з прайшоўшымі дажджамі факты закладкі з павышанай вільготнасцю былі ў некаторых гаспадарках, зялёная маса не паспявала прасохнуць. Дапушчальная норма вільготнасці для сенажу – 55 працэнтаў. Па ўтрыманні караціну ва ўсіх гаспадарках закладзеныя кармы першага класа.
Больш спрыяльным у гэтым годзе аказалася і надвор’е, што таксама ўплывае на якасць. Добра наладжана ў гаспадарках і ўся неабходная тэхніка, да пачатку корманарыхтоўкі былі падрыхтаваны – ачышчаны, пабелены сянажныя траншэі.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *