Будьте осторожны: кражи на пляжах

Закон - один для всех

Пакуль надвор’е песціць нас сонечнымі дзянькамі, многія шукаюць паратунку ад спякоты на пляжах азёр, рэк, сажалак. Гарачыня ўнесла свае карэктывы і ў “інтарэсы” злодзеяў. На жаль, крадзяжы на пляжах – з’ява даволі распаўсюджаная.
Будучую ахвяру злодзеі выбіраюць загадзя – як правіла, па “засвечаным багацці”: гэта могуць быць грошы, мабільны тэлефон, фотаапарат, якія адпачываючыя неасцярожна бяруць з сабой на пляж, а там пакідаюць без нагляду.
Што варта рабіць, каб не стаць на пляжы ахвярай злодзеяў? Па-першае, не трэба браць з сабой каштоўныя рэчы і грошы. Калі вы ўсё ж прынеслі іх, то не пакідайце без нагляду. Ніколі не кладзіце рэчы ў сябе за спіной, заўсёды трымайце іх навідавоку. Не спіце на пляжы: часта ахвярамі злодзеяў становяцца жанчыны, якія, накрыўшы твар ручніком, мірна спяць пад гарачымі прамянямі сонца. Не злоўжывайце алкагольнымі напіткамі. Лепш за ўсё, калі на пляжы вы будзеце адпачываць кампаніяй: так і за рэчамі больш людзей будзе сачыць, і купацца можна хадзіць па чарзе.
Калі вы ўсё ж такі сталі ахвярай пляжных злодзеяў, то неадкладна звярніцеся ў мясцовае аддзяленне міліцыі, напішыце заяву. Беспакаранасць толькі стымулюе злодзеяў да новых дзеянняў, пацярпець могуць і іншыя адпачываючыя.
А.АНДРОСАЎ,
першы намеснік начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *