Сев озимых в Ушачском районе

Сельское хозяйство

Сярод шматлікіх восеньскіх работ важнае месца займае сяўба азімых. Сёлета план сяўбы па раёне складае 8 тысяч гектараў, пакуль ён выкананы на 35 працэнтаў. Больш тысячы гектараў азімых зерневых неабходна пасеяць у “Ільюшынскім”, “Вялікадолецкім”, “Райаграсэрвісе”, “Глыбачанах”. Як заўсёды, задачы няпростыя, таму аграрыям няма часу расслабляцца.
Штодня на палях “Райаграсэрвіса” ва ўсю працуе тэхніка. Каб своечасова справіцца з такім аб’ёмам работы, трэба прыкласці ўсе намаганні і паспяшацца. Пакуль жа засеяна крыху больш трохсот гектараў. Распачалі работы яшчэ калі поўным ходам ішло жніво, цяпер на пасяўной задзейнічана больш тэхнікі і рабочай сілы. Няма навічкоў сярод механізатараў, а таму добра ведаюць сваю справу, адны і тыя ж працаўнікі задзейнічаны штогод на розных сельскагаспадарчых работах. З раніцы за справай, невялікі перапынак на абед прама ў полі – і зноў за работу.  
У клопаце пра ўраджай будучага года немалаважным з’яўляюцца не толькі тэрміны сяўбы, але і якасць, прытрымліванне тэхналогій. Менавіта гэты фактар лічыцца адным з выйгрышных пры вырошчванні ўраджаю, тым больш сеяць якасна дазваляе наяўнасць сучасных пасяўных агрэгатаў, пра якія раней маглі толькі марыць.
Сяўба азімых цягне за сабой цэлы ланцуг іншых работ: узворванне і падрыхтоўка глебы, унясенне арганічных і мінеральных угнаенняў. Усё гэта робіцца ў “Райаграсэрвісе” паралельна з сяўбой. Падрыхтавана палова плошчаў пад азімыя.
Сёлета гаспадарка сабрала добры ўраджай зерневых, не меншыя планы ў яе і на будучы год, а для гэтага, канечне, трэба прыкласці намаганні і папрацаваць. Пакуль спрыяе сяўбе і надвор’е – умерана цёплае, з невялікай колькасцю дажджоў.
В.ПОЛАЗАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *