Комплекс райаграсервісу

Общество

 

Новы малочнатаварны комплекс у Завячэллі наваселле не адзначаў, аднак у студзені ўжо быў практычна поўнасцю запоўнены. Пакуль што не каровамі – цялушкамі. Праз пару месяцаў пачнуцца масавыя ацёлы і першы паток прадукцыі, такой неабходнай прадпрыемству ў гэты час. Толькі на пагашэнне пазыкі і працэнтаў “Райаграсервіс” вымушаны плаціць штомесячна 70 мільёнаў рублёў. Вялі- зная сума, якая пакуль ніяк не акупляецца. Ну а пастаноўка сюды жывёлы непасрэдна перад ацёламі магла прывесці да вялікіх страт. Новабудоўля ў час моцных маразоў выявіла мноства хібаў. Яшчэ ў снежні правіслі “фонари” – так званы празрысты шыфер, які пакладзены двума радамі па даху ў мэтах эканоміі электраэнергіі. І хоць у дзень нашага наведвання працавалі прадстаўнікі фірмы, якая гэта і ўстанаўлівала, на праходах яшчэ ляжаў снег. Падвяло і яшчэ адно ноў-хаў: пластыкавыя шторы замест традыцыйнага шкла. Яны таксама не прымыкалі шчыльна да сцен, павыходзілі са строю, і тэмпература ў памяшканні была часам ніжэй за вонкавую. У інеі стаяла жывёла, нават не клалася, толькі ела больш нормы, для сугрэву. І гэта пры тым, што быў выбраны праект фермы на глыбокім подсціле, а не на гумавых “дыванках”. Набыў “Райаграсервіс” за ўласныя сродкі і здрабняльнік саломы, якая ідзе на подсціл. І хоць спецыяльна і не чысцілі, каб утварылася добрая пярына, толькі калі спалі маразы, жывёла змагла камфортна ляжаць у спецыяльных спальных месцах. P1140407

 

На комплексе пакуль перыяд адаптацыі і абжывання. З-за таго, што агульнае будаўніцтва не завершана, проста няма такіх неабходных для існавання памяшканняў, як сховішча для канцэнтратаў, навесу для дроў і грубых кармоў. Пакуль што ўсё на вуліцы. Паколькі няма кутка для ізаляцыі хворай жывёлы, некалькі кароў паставілі ў станкі пад асемяненне. Ідзе і перыяд добраўпарадкавання вытворчых памяшканняў для спецыялістаў.

Адзінае, што было гатова загадзя – гэта штат. Сёння і даяркі, і лабарант, таксама займаюцца нехарактэрнай работай – раздаюць кармы, прывыкаюць да падапечных. У змену ж абслугоўваць статак пад трыста галоў будуць толькі дзве работніцы.

Тым часам побач распачалося будаўніцтва другога кароўніка комплексу. Шчыра кажучы, зараз, калі ён не функцыяніруе на поўную магутнасць і магчымасць, адрозніваецца ад усіх астатніх ферм раёна большай прасторай у памяшканні ды двухпавярховым домам жывёлавода. Прыкладу новага ўзроўню працы пакуль не ўбачыць. Што ж, пачакаем пару месяцаў.

 

В.КАРАЛЕНКА.

На здымку: Алена Крук, Кацярына Лаюшка, Паліна Седзіна, Ніна Балаган.

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *