Меняли сигареты на конфеты

Образование и молодежь

Ад курэння шмат хвароб. Пра гэта ўжо даўно кажуць беларускія і замежныя медыкі. Але, нягледзячы на ўсе папярэджанні, значная колькасць насельніцтва нашай краіны застаецца ў абдымках тытуню. Вельмі сумна, што нярэдка сярод курцоў – моладзь.

Для таго, каб звярнуць увагу людзей на гэтую праблему, 23 верасня ў краіне Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства ўнутраных спраў праводзілі акцыю “Абаронім здароўе ад тытунёвага дыму!” Асноўнай мэтай мерапрыемства стала не тое, каб напалохаць аматараў падыміць у грамадскіх месцах. Галоўнае – прыцягнуць увагу людзей да праблемы пасіўнага курэння.  
У рамках рэспубліканскай антытытунёвай акцыі пад эгідай раённага камітэта БРСМ ва Ушачах прайшла акцыя “Памяняй цыгарэту на цукерку”. Актывісты арганізацыі – вучні Ушацкай школы – выйшлі на вуліцы райцэнтра, дзе абменьвалі цыгарэты на салодкія падарункі. Сабраны “скарб” быў публічна знішчаны як своеасаблівы знак пратэсту. Аб небяспецы шкоднай звычкі распавядалі буклеты, якія члены БРСМ раздавалі прахожым.
Ініцыятыва моладзі была ўспрынята ўшачанамі даволі пазітыўна. Спадзяёмся, што хто-небудзь з тых, хто ў гэты дзень памяняў цыгарэту на цукерку, такім учынкам ужо зрабіў першы крок да развітання са шкоднай звычкай.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *