В Ильюшинской школе прошёл конкурс осеннего букета

Общество

Радасна, прыгожа і творча прайшоў конкурс асенняга букета ў Ільюшынскай сярэдняй школе. І гэта не дзіўна, бо кветкі восені ззялі, як вясёлка, прыцягваючы ўвагу незвычайнымі фарбамі, дорачы настаўнікам, вучням і іх бацькам асенняе цяпло і пяшчоту. Букеты і кампазіцыі з астраў, цыній, сальвій літаральна гарэлі на сталах. Творчым конкурс можна было назваць таму, што ў асобныя букеты ўпляліся лісцікі салаты, кабачкоў, чырвоныя гронкі рабіны і каліны. 
Вучні прадставілі на конкурс як калектыўныя, так і індывідуальныя работы. Як высветлілася, у стварэнні некаторых букетаў удзельнічалі і бацькі навучэнцаў. Цікава глядзеліся і кветкавыя кампазіцыі. А якія прыгожыя вазы стварылі нашы вучні з гарбузоў, розных іншых рэчаў, прыстасавалі і аздобілі ўсё так, што хацелася прыходзіць на выстаўку яшчэ і яшчэ раз. 3 прыемнасцю хочацца адзначыць і эстэтычны густ школьнікаў, і ўменне падбіраць нечаканыя назвы да сабраных букетаў: “Чароўныя фарбы”, “Восеньскі каравай”, “Купалінка”, “Развітанне з летам”.
3 трыццаці сямі букетаў і кампазіцый журы адзначыла чатырнаццаць лепшых. А першае месца было прысуджана рабоце “Восеньская пяшчота” вучаніцы 10 класа Анжэлы Молакавай (класны кіраўнік Г.А. Цвяцінская) і калектыўнай рабоце вучняў 3 класа “Амаль як у Афрыцы” (класны кіраўнік В.М.Дунік).
I.КАЗАЧОНАК,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ільюшынскай СШ.
На здымках: экспанаты кветкавай галерэі; пераможца конкурсу Анжэла Молакава.



1 комментарий по теме “В Ильюшинской школе прошёл конкурс осеннего букета

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *