Дэпутат Наталля Закрэўская


Закревская 005Калі фарміруецца чарговы дэпутацкі корпус раённага Савета дэпутатаў, то у ім абавязкова знаходзіцца месца маладым, ініцыятыўным, неабыякавым людзям. Вось і Наталля Закрэўская чатыры гады таму ўпершыню балаціравалася па Садовай выбарчай акрузе №8 невыпадкова. Тады яна ўзначальвала райкам БРСМ і праявіла свае здольнасці і ўменне працаваць з людзьмі, арганізоўваць іх на добрыя справы. За чатыры гады дэпутацкай дзейнасці ёй ёсць што сказаць сваім выбаршчыкам. 
 Сёння на старонках газеты мы даём слова дэпутату раённага Савета дэпутатаў Н.П.Закрэўскай, каб яна паведаміла аб сваёй грамадскай дзейнасці.  дзейнасці. 

 

Згодна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў” формамі дзейнасці дэпутата Савета ў выбарчай акрузе з’яўляюцца: разгляд зваротаў грамадзян і іх асабісты прыём, правядзенне сустрэч з грамадзянамі і справаздачы перад выбаршчыкамі. За перыяд дэпутацкай дзейнасці я правяла чатыры сустрэчы з выбаршчыкамі, падчас якіх трымала справаздачу аб сваёй дзейнасці ў акрузе, а таксама аб рабоце раённага Савета дэпутатаў. На сустрэчах з выбаршчыкамі, у прыватнасці, паднімаліся пытанні падачы гарачай вады па вуліцы Садовай (дом №7), рамонт дарогі па гэтай жа вуліцы, абсталяванне дзіцячых пляцовак, пляжа і іншыя. Пасля такіх сустрэч усе ўзнятыя пытанні накіроўваліся раённым Саветам дэпутатаў у адпаведныя органы (па кампетэнцыі) для іх вырашэння.

Практыкую правядзенне сустрэч з грамадзянамі з удзелам прадстаўнікоў розных службаў. Такім чынам для дыялогу з выбаршчыкамі мной былі запрошаны начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама С.П.Дымман, намеснік дырэктара УП ЖКГ М.У.Свірко. Вельмі жыва ішло абмеркаванне пытанняў аб перспектывах добраўпарадкавання, рамонце ўчасткаў дарог і многім іншым.

У цяперашні час у мяне на кантролі знаходзіцца пытанне добраўпарадкавання пляжа на беразе рэчкі паблізу вуліцы Садовай, якое паступіла падчас правядзення апошняй сустрэчы з выбаршчыкамі 18 жніўня 2009 года. Яно ўжо накіравана па кампетэнцыі, чакаю адказу.

У выбарчай кампаніі 2010 года зноў планую балаціравацца ў раённы Савет дэпутатаў па гэтай жа выбарчай акрузе.

 

 

 

Падрыхтавала А.ПАШКОВІЧ.

На здымку:

Н.Закрэўская.

 

– Садовая выбарчая акруга №8 уключае гарпасялковыя вуліцы Базарную, Партызанскую і завулак Партызанскі, Садовую, Фрунзе ад дамоў №3, 6 да дамоў 12, 25 уключна. Як дэпутат Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, пастаянна прымаю ўдзел у рабоце сесій і ў абмеркаванні пытанняў, выносімых на парадак дня, удзельнічаю таксама ў пасяджэннях пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі, членам якой з’яўляюся.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *