«Моя Родина — Ушачский район»

Образование и молодежь

Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца неад’емнай часткай работы з моладдзю. Менавіта на выхаванне патрыятызму, любві да свайго роднага краю, развіццё творчага патэнцыялу моладзі і была накіравана патрыятычная акцыя “Мая Радзіма – Ушацкі раён”, арганізатарам якой выступіў аддзел райвыканкама па справах моладзі. Удзельнікі акцыі – маладыя людзі ад 14 да 31 года прадставілі свае апавяданні, нарысы, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аб Ушаччыне.
Нядаўна былі падведзены вынікі, дыпломамі і памятнымі падарункамі аддзела райвыканкама па справах моладзі адзначаны Ганна Бабянок, якая з саломкі зрабіла макет мемарыяльнага комплексу “Прарыў”, і Алеся Футарман, якая напісала нарыс (дзяўчаты працуюць у цэнтры пазашкольнай работы). А вучань 11 класа Арэхаўскай школы Раман Красько ўразіў сваёй гісторыка-літаратурнай кампазіцыяй пра Ушаччыну

В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *