Геройский поступок реального Глухарёва

Ими гордятся Образование и молодежь

Вечарамі многія з нас спяшаліся да тэлевізара, каб не прапусціць чарговую серыю свайго любімага расійскага тэлепраекту “Глухарь”. Затаіўшы дыханне, мы з цікавасцю сачылі за тым, што адбываецца з галоўным героем серыяла – следчым Сяргеем Глухаровым у выкананні артыста Максіма Аверына. Але, напэўна, мала хто ведае, што ў нас ва Ушачах таксама ёсць свой Глухароў, праўда, не Сяргей Віктаравіч, як у серыяле, а Дзяніс Віктаравіч. Таксама працуе ў праваахоўных органах, распутвае не “кіношныя”, а рэальныя крымінальныя галаваломкі, валодае пачуццём гумару. А яшчэ ён заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу таму, хто апынуўся ў бядзе. Супрацоўнік аддзела крымінальнага вышуку Ушацкага РАУС Дзяніс Глухароў не так даўно зрабіў нямнога нямала – выратаваў жыццё чалавеку. 

А сітуацыя ў той дзень складвалася наступным чынам. Д.В.Глухароў прыйшоў у адну з арганізацый раёна для высвятлення абставін крымінальнай справы. Ён апытаў многіх работнікаў, а вось на аднаго маладога мужчыну звярнуў асаблівую ўвагу. І справа нават не ў тым, што той быў у ліку магчымых падазроных, – ён паводзіў сябе не зусім звычайна. У вочы аператыўніку кінулася тое, што ён або адчувае сябе дрэнна, або нешта ўтойвае. Для таго, каб усё ж высветліць сітуацыю, пасля правядзення апытання іншых работнікаў арганізацыі Д.В.Глухароў зноў вярнуўся да гэтага мужчыны, у якога ў той час ужо пачаўся прыступ, які нагадваў эпілептычны. Без разваг Дзяніс Віктаравіч кінуўся да яго. Адкуль ён ведаў, што і як трэба рабіць у такой сітуацыі? Асноўныя навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі Д.В.Глухароў атрымаў падчас службы ў войсках спецназа. Да таго ж іх патрабуе і прафесія.
Пульс у мужчыны ўжо не прашчупваўся, аднак аператыўнік не пераставаў змагацца за яго жыццё, рабіў непрамы масаж сэрца, усяляк спрабаваў выцягнуць чалавека з таго свету. У гэтай сітуацыі здзівіла абыякавасць акружаючых: як расказаў сам Дзяніс, побач у той момант знаходзілася некалькі чалавек, якія замест таго, каб аказаць або выклікаць дапамогу, тэлефанавалі жонцы і маці мужчыны, каб дачасна паведаміць аб яго смерці. Набіраць нумар “хуткай” са свайго мабільнага прыйшлося самому выратавальніку. Адной рукой прытрымліваў пацярпелага, другой націскаў “103”. “Дакладна і не памятаю, што гаварыў, здаецца, паспеў толькі прадставіцца і назваць адрас. У той момант галоўнае было іншае – дапамагчы чалавеку,” – расказаў нам Д.В.Глухароў.
Як потым адзначылі медыцынскія работнікі, менавіта дзякуючы хуткім і ўмелым дзеянням Дзяніса Віктаравіча мужчына атрымаў “другое жыццё”. Зараз ён адчувае сябе добра, працуе, займаецца звычайнымі справамі, і нават цяжка паверыць, што нядаўна стаяў на парозе смерці.
Наш Глухароў не горшы за “кіношнага”: ён і аператыўнік прафесійны, і чалавек, якіх мала. Неабыякавы, сумленны, прыстойны. І вельмі сціплы… Доўга адмаўляўся ад артыкула пра сябе, казаў, што ў падобнай сітуацыі так зрабіў бы кожны.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



6 комментариев по теме “Геройский поступок реального Глухарёва

  1. Почему же не стоило? Настоящих героев народ должен знать в лицо! :))

  2. Да действительно пусть знают! Может кто и задумается на досуге и в следующий раз остановится, чтобы помочь попавшему в беду. Прямо горжусь, что лично знакома с героем статьи!!!

  3. Интересно, со мной знакомы а сам нет….?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *