Першая лінія сучаснага комплексу

Общество

па ўтрыманню кароў практычна завершана. Прычым, для патаннення кошту некаторыя работы выконваюць самі заказчыкі.

Будаўнічая брыгада пры “Райаграсервісе” працуе ўжо не адзін год. Жыццё пераканала, што не хопіць ніякіх сродкаў, калі за кожнай дробяззю звяртацца да профільных арганізацый. Ды і літаральна ўсе прадпрыемствы раёна, якія выконваюць будаўнічыя работы, загружаны так, што проста не дачакаўся б іх дапамогі. Таму і рэканструкцыю комплексу па вырошчванні буйной рагатай жывёлы “Маяк” праводзілі самі, і ферму Матырына апранулі ў сайтынг, наогул давялі памяшканні да стану, адпаведнага еўрастандартам. Апошнім аб’ектам, на якім працавалі падначаленыя Мікалая Арсенавіча Каваленкі, была старая ферма ў Завячэллі. А зараз паралельна з мноствам іншых арганізацый шчыруюць на новым комплексе, манціруюць стойлавае абсталяванне.

– Гэтым нам проста сорамна было б не заняцца, бо і раней менавіта работнікі райсельгастэхнікі манціравалі ўсё абсталяванне на фермах, – гаворыць намеснік дырэктара “Райаграсервіса” па будаўніцтву М.А.Каваленка. – Справа вядомая, не выклікае цяжкасці для нашых людзей, зварачныя работы на прадпрыемстве не затухалі ніколі. Таму і стойлавае абсталяванне ў кароўніку, і агароджу на выгульнай пляцоўцы манціравалі мы. Наогул жа працуем на аб’екце, заказчыкам якога самі ж і з’яўляемся, для патаннення кошту будоўлі. Меркавалася перадаць нам да 30 працэнтаў работ, аднак ад бетанавання вымушаны былі адмовіцца з-за адсутнасці адпаведнага абсталявання.

На самай сучаснай ферме раёна яшчэ мноства работы, усё раскапана і без гумавых ботаў не прайсці, аднак першы пускавы аб’ект практычна гатовы да эксплуатацыі. Кароўнік для ўтрымання 300 галоў, сучасная даільная зала і службовыя памяшканні для персаналу, кацельня, выгульная пляцоўка і ачышчальныя збудаванні. Нават халадзільнікі стаяць. Засталося толькі завяршыць пусканаладачныя работы – і засяляй кароў. Перад гэтым жа правядуць вучобу кадраў. І слесарам, і даяркам трэба вывучыць прынцыпы работы новага і дарагога абсталявання. Для будаўнічай жа брыгады прадпрыемства наперадзе яшчэ ўстаноўка агароджы. З-за недахопу сродкаў не заказаны металічныя слупкі. Наогул, самае складанае пытанне для заказчыка – фінансавае. І менавіта на скарачэнне затрат працуе ўласная брыгада, якой работы будзе дастаткова як тут, так і на іншых аб’ектах вялікага прадпрыемства.

В.КАРАЛЕНКА.

брыгада на мантажы стойлавага абсталявання.P1130753

 



1 комментарий по теме “Першая лінія сучаснага комплексу

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *