Соревнования «Защитник Отечества»

Наши дети

 

У рамках ХХІІ раённай спартакіяды школьнікаў прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімоваму мнагаборству прыкладнога фізкультурна-спартыўнага комплексу ”Абаронца Айчыны” сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі. Іх мэта – праверыць узровень фізічнай падрыхтаванасці юнакоў да службы ў арміі.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 42 юнакі, аб’яднаныя ў 10 каманд. Самыя высокія вынікі паказалі вучні Мосарскай школы. На другім – каманда Ушацкай школы, трэцяе заваявала Вялікадолецкая школа-сад.

У асабістым першынстве ва ўзроставай групе 15-16 гадоў пераможцамі выйшлі: на першае месца – Аляксандр Лапач (Мосарская школа); на другое – Іван Міхаль (Вялікадолецкая); на трэцяе – Васіль Харак (Ушацкая).

Ва ўзроставай групе 17-18 гадоў абсалютным пераможцам стаў Антон Бондал (Мосарская школа), другое месца ў Максіма Шылака з гэтай жа школы, трэцяе месца ў Ільі Качана з Ушацкай.

Каманды і ўдзельнікі, якія сталі пераможцамі і прызёрамі, узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі райвыканкама.

На адпаведных абласных спаборніцтвах, якія праходзілі ў Наваполацку, каманду нашага раёна прадстаўлялі вучні Мосарскай школы Аляксандр Лапач, Антон Бондал, Максім Шылак і Вялікадолецкай школы – Іван Міхаль. Па выніках спаборніцтва.

 

 

 

З мэтай актывізацыі фізкультурна-спартыўнай работы па месцы жыхарства і вучобы, для прафілактыкі правапарушэнняў і ўмацавання здароўя дзяцей і падлеткаў прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжным спорце, стральбе з пнеўматычнай зброі і біятлоне “Снежны снайпер”. У іх удзельнічала 97 вучняў з 13 школ раёна.

У малодшай узроставай групе камандная пальма першынства размеркавалася наступным чынам: І месца – Вялікадолецкая школа, ІІ – Мосарская, ІІІ – Касарская. У старэйшай узроставай групе самай моцнай камандай стала Мосарская школа, на другім месцы – Касарская, на трэцім – Вяркудская.

У агульным заліку па выніках двух дзён спаборніцтваў Мосарская школа заваявала бясспрэчную перамогу. Другое месца ў Вялікадолецкай, трэцяе – у Касарской школ.

У асабістым першынстве ў малодшай узроставай групе першыя месцы заваявалі Раман Хамічонак і Вольга Падворная з Вялікадолецкай школы-сада, у старэйшай узроставай групе лепшыя вынікі паказалі Міхаіл Вусько і Алена Вусько з Мосарскай школы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *