16 сентября – День работников леса

К профессиональному празднику Наши земляки Экономика и малый бизнес

Захоўваюць багацце для нашчадкаў

На пытанне, што з’яўляецца асноўным багаццем Ушаччыны, можна не задумваючыся адказаць — нашы лясы. Але ж, вядома, іх трэба пастаянна ўзнаўляць і падтрымліваць у належным стане, правільна выкарыстоўваць для задавальнення патрэб прадпрыемстваў і насельніцтва. Менавіта гэтыя функцыі даручаны лясніцтвам, аб адным з якіх мы хочам расказаць.

Плінскае лясніцтва не вызначаецца ў раёне абсалютна лепшымі паказчыкамі вытворчай дзейнасці, але яно стабільна ўносіць свой адметны ўклад у работу лясной гаспадаркі Ушаччыны. Тэрыторыю ў 9,4 тысячы гектараў абслугоўваюць 20 чалавек. Побач з вопытнымі работнікамі працуюць зусім маладыя. Сапраўдным старажылам можна назваць трактарыста на падрыхтоўцы лесасек і траляванні Івана Міхайлавіча Таргонскага. За доўгія гады працы гэты чалавек стаў сапраўдным віртуозам сваёй справы, ён узорна тралюе свае ўчасткі, а калі трэба — і іншым лясніцтвам дапаможа. «Наш Міхалыч праедзе там, дзе завязне любы іншы!» — з гонарам сцвярджаюць яго калегі. А галоўны ляснічы А.С.Баратынскі, які, да слова, паспяхова кіруе калектывам ужо 10 год, прыгадвае выпадак, калі адна з гаспадарак прыслала да іх за дровамі магутны трактар, які не змог выехаць з дзялянкі і безнадзейна там засеў. На дапамогу паспяшаўся Іван Міхайлавіч і ўжо праз некалькі хвілін на сваім просценькім МТЗ вызваліў з палону і магутны трактар, і дровы.

Вядома ж, вопыт такіх майстроў неацэнны для моладзі, якая пачынае свой працоўны шлях. Пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа прыйшлі ў лясніцтва Васіль Спірчонак і Віталь Ярмош — апошні, дарэчы, вырашыў працягнуць сямейную дынастыю: яго бацька Сяргей Сяргеевіч працуе ў лясгасе на харвестары. Крок за крокам узнімаў працоўную кваліфікацыю Вадзім Леанідавіч Кляпец, які пачынаў у якасці лесаруба і вальшчыка, а зараз, атрымаўшы спецыяльную адукацыю, працуе майстрам. Вызначаецца стараннасцю і прафесіяналізмам ляснік Віталь Віктаравіч Глінскі. А адзіны і незамянімы вадзіцель Леанід Мікалаевіч Жарнасек, напэўна, ніколі не сумуе — яго жарты, анекдоты і жыццёвыя гісторыі з раніцы ствараюць добры настрой у калег.

Вядома ж, праблем у лесаводаў хапае, але яны ўпарта іх пераадольваюць, старанна выконваюць сваю пачэсную місію, каб нашы нашчадкі, таксама як і мы, маглі ганарыцца ўшацкімі пушчамі і гаямі.

Н.БАГДАНОВІЧ.

Работа складаная, але свядома абраная

«Назіраць за работай Міхаіла Віктаравіча Карабаня, за яго дакладнымі рухамі, віртуозным валоданнем пілой — адно задавальненне», — прыкладна так хацелася пачаць гэты аповед. Але ж якраз такі «назіраць», тым больш зблізку, за дзеяннямі вальшчыка лесу выпадковаму чалавеку няма магчымасці. Аб гэтым сведчыла і таблічка, забараняючая праезд на ўчастак, дзе працавалі ў гэты дзень работнікі Ушацкага лясніцтва. Прыйшлося чакаць перапынку, каб трапіць на дзялянку і пагутарыць з Міхаілам.

Яго нельга назваць чалавекам шматслоўным, і ў той жа час гаварыць з ім прыемна і цікава. Адразу бачна, як прывязаны ён да сваёй работы, як блізка да сэрца прымае ўсё, што з ёй звязана. «Зараз мы спілоўваем на гэтым участку некаторыя дрэвы, бо яны аджылі свой век, потым на зямлі будуць зроблены невялікія раўкі, у якія трапіць насенне, калі ж маладыя парасткі акрэпнуць, і ім спатрэбіцца больш сонца і глебы, яшчэ адна партыя старых пойдзе пад высечку», — так апісаў Міхаіл працэс лесаўзнаўлення, непасрэдны ўдзел у якім прымае яго брыгада.

А яшчэ раскрыў некалькі прафесійных сакрэтаў — галоўны з якіх, напэўна, прымянімы для працаўнікоў любой сферы дзейнасці: трэба заўсёды трымаць у належным стане рабочы інвентар. Заточваць цэп пілы даводзіцца часам два, а то і тры разы за змену — у залежнасці ад віду і якасці драўніны. Працэс гэты ручны і даволі марудны, але ж калі працуеш нявострай пілой, затрачваеш значна больш сілы. Дарэчы, нават проста трымаць у руках столькі гадзін інструмент, які важыць амаль 7 кілаграмаў, — справа не для слабых, а ім жа яшчэ трэба выконваць дакладныя маніпуляцыі, ды пры гэтым ні на хвіліну не губляць канцэнтрацыі ўвагі! Іншы раз можна пачуць, што, маўляў, работа на свежым лясным паветры карысная для здароўя, але ж тым, хто працуе з пілой, даводзіцца разам з гэтым паветрам удыхаць пары ад згарання паліва, я ўжо не кажу пра тое, што цёплых дзён у нашых мясцінах значна менш, чым непагодлівых… Вось такая работа ў Міхаіла, складаная, але свядома абраная, тая, за поспехі ў якой яго прозвішча па выніках 2011 года занесена на раённую Дошку гонару.

Зрэшты, назіраць за яго майстэрствам мне ўсё ж пашчасціла — падчас мінулагодніх абласных спаборніцтваў лесарубаў, якія праводзіліся на базе нашага лясгаса. Тады, як прызнаецца ён сам, выступленне не вельмі атрымалася. Выходзіў на пляцоўку спаборніцтваў Міхаіл і сёлета. Спачатку прадказальна перамог усіх сапернікаў у раёне, потым «разабраўся» і з апанентамі на занальных спаборніцтвах у Лепелі, дастойна выглядаў на абласных у пасёлку Балбасава, што пад Оршай. Асабліва запомнілася эстафета — гэты від сёлета ўпершыню ўключаны ў праграму спаборніцтваў, але ж Міхаіл са сваім напарнікам — работнікам Глыбачанскага лясніцтва Аляксандрам Жогалем — утварылі неблагі тандэм, заняўшы 7 месца з 22 каманд. Дасягаць значных вынікаў дапамагае спартыўная загартоўка: у юнацкія гады Міхаіл займаўся лёгкай атлетыкай, гуляў у футбол і валейбол. Не займаць гэтаму чалавеку і ўпартасці. Напрыклад, ён пастаянна трэніруе адзін з элементаў спаборніцтваў лесарубаў — мантаж цэпа, на які трэба затрачваць як мага менш часу. Прызнаецца, што дома пастаянна атрымліваецца ўкласціся ў 16 секунд (а асабісты рэкорд — 12), аднак на пляцоўцы хваляванне пастаянна дадае да выніку некалькі лішніх імгненняў.

А яшчэ ў яго простай рабочай сям’і заўсёды ў пашане была праца — і Міша, і яго малодшы брат (які, дарэчы, зараз працуе з ім поруч у брыгадзе) ва ўсім дапамагалі бацькам, з дзяцінства навучыліся мужчынскім справам. Гэтыя ж прынцыпы ён захаваў і ва ўласнай сям’і, з’яўляецца надзейнай апорай для жонкі і двух дзяцей. Міхаіла Віктаравіча Карабаня вельмі паважаюць у калектыве і станоўча характарызуюць усе, хто яго ведае.

Н.БАГДАНОВІЧ.

***

Уважаемые труженики и ветераны лесной отрасли!

Примите самые искренние поздравления с вашим профессиональным праздником —

Днём работников леса!

Значение леса для развития экономики и социальной сферы  трудно переоценить.

Лесная отрасль — это опыт многих поколений и традиции, заложенные нашими предками.

Лес — одно из главных богатств нашей страны, он требует к себе особого, бережного отношения. Потому так ценен труд людей, которые занимаются лесовосстановлением и защитой лесов от пожаров, стремятся сохранить их для будущих поколений.

Многое зависит от отношения к лесу каждого из нас. Бережное отношение к лесу — это, прежде всего, бережное отношение к родному краю, к людям, живущим здесь.

Плоды вашей деятельности послужат нашим потомкам, станут для них достойным примером доброго отношения к окружающей среде.

Своим благородным трудом вы приумножаете лесные насаждения и способствуете их рациональному использованию.

Выражаю искреннюю признательность и благодарность ветеранам лесного хозяйства и лесной промышленности за профессионализм, самоотверженность, преданность своему делу.

Желаю, чтобы ваша работа приносила самые лучшие всходы, а отрасль  развивалась успешно и динамично.

Здоровья, благополучия, оптимизма, счастья, отличного настроения,  удачи во всех начинаниях на благо родной Беларуси!

Председатель Ушачского

районного исполнительного комитета О.А.Ковалёнок.

***

Уважаемые работники лесного хозяйства,

ветераны лесной отрасли района!

Примите искренние поздравления с вашим профессиональным праздником – Днём работников леса!

Лес – природное богатство, значение которого в жизнедеятельности человека сложно переоценить. Не случайно его называют «зеленым золотом». Вырастить лес, сберечь его от пожаров, болезней и несанкционированных вырубок непросто, однако работники Ушачского лесхоза, как настоящие заботливые хозяева, с честью выполняют эту важную миссию, тем самым оберегая легкие планеты.

Желаем вам крепкого здоровья, счастья, уважения окружающих к вашему труду, успехов в созидательной деятельности на благо развития и процветания ушачской земли, жизни и здоровья будущих поколений.

Администрация и профсоюзный комитет ГЛХУ “Ушачский лесхоз”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *