Вода в квартирах ушачан некоторое время будет недостаточно горячей. ЖКХ просит с пониманием отнестись к временным неудобствам

Асенне-зімні ацяпляльны сезон яшчэ не скончаны, але дадатныя тэмпературы, якія ўсталяваліся ў апошнія дні, унеслі карэктывы ў работу камунальнікаў – надвор’е дыктуе не каляндарныя, а рэальныя ўмовы гаспадарання. Пры зімовай, максімальнай нагрузцы кацельні ў кватэрах грамадзян паветра праграваецца на некалькі градусаў звыш аптымальнай нормы, сведчаннем чаму – адкрытыя ўвечары форткі і вокны ў шматпавярхоўках. Мы […]

Продолжить чтение

Ушачский лесхоз приступает к заготовке берёзового сока

У паўднёвых рэгіёнах краіны на мінулым тыдні ўжо прыступілі да збору бярозавага соку. з заўтрашняга дня яго нарыхтоўкай і рэалізацыяй будуць займацца і ў ДЛГУ “Ушацкі лясгас”. Набыць карысны лясны напітак, які многія ўжываюць у свежым выглядзе і нарыхтоўваюць з запасам, можна будзе ва Ушацкім, Кубліцкім, Плінскім і Касарскім лясніцтвах па 23 капейкі за літр. […]

Продолжить чтение

В хозяйствах Ушаччины прошёл техосмотр сельхозмашин. Кому хоть завтра в поле?

З 11 па 19 сакавіка ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна праходзіў тэхнічны агляд трактароў, прычэпаў і паўпрычэпаў, самаходных машын. Тэрміны яго правядзення кіраўнікі гаспадарак ведалі даўно – адпаведнае рашэнне райвыканкама было прынята яшчэ ў канцы мінулага года, таму час падрыхтавацца як след быў. Але забягаючы наперад, адзначу, што толькі асобныя гаспадаркі прыклалі неабходныя намаганні. Да гэтай […]

Продолжить чтение

В этом году на Ушаччине будет активно вестись борьба с борщевиком

Вясна ўступае ў свае правы, а значыць не за гарамі і час, калі пусціцца ў рост баршчэўнік Сасноўскага. Як мы памятаем, у мінулым сезоне на Ушаччыне змагаліся з раслінай як ніколі актыўна, не менш буйныя планы на гэты конт і сёлета. Як паведаміў нам начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М.А.Шук, ужо […]

Продолжить чтение

В Ушачском районе восстанавливается популяция высокородного оленя

Гэты здымак высакародных аленяў удалося зрабіць нядаўна Міхаілу Аляксандравічу Шуку на ўскрайку ляснога масіву ў нашым раёне. Як нам расказаў дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў Міхаіл Іванавіч Падворны, зараз на тэрыторыі Ушаччыны налічваецца каля 200 асобін гэтай жывёліны. Гэта як “карэнныя жыхары”, так і тыя, што былі завезены ў раён у […]

Продолжить чтение

Марина Шилова любит животных и не может пройти мимо голодного, больного и бездомного

Убачыўшы на абочыне клубок сарок, Марына рэзка ўдарыла па тармазах. Зачапіла позірк нават не стракатая зграя, а нешта жывое, што шавялілася пад ёй. Птушкі клявалі толькі што народжанае шчаня… Адбіла яго, падабрала ўвесь вывадак бадзяжнай сабакі і замест таго каб паехаць на дачу, вярнулася ў Наваполацк шукаць ім гаспадароў. Дзякуючы таму, што ўжо не адзін […]

Продолжить чтение

Увековечивание памяти жертв войны остаётся одним из главных направлений работы районной организации Белорусского фонда мира

Падвёўшы вынікі мінулага года, Беларускі фонд міру ўключыўся ў актыўную работу. 2019-ы багаты на падзеі – як гэта паўплывае на дзейнасць арганізацыі, які курс яна будзе трымаць? Аб гэтым наша размова са старшынёй Ушацкай раённай арганізацыі Т.М.МАЛАК. – Таццяна Міхайлаўна, ушанаванне памяці ахвяр вайны будзе прыярытэтным і сёлета? – Канечне, гэта асноўны напрамак дзейнасці арганізацыі, […]

Продолжить чтение

Работники коммунального хозяйства Ушаччины отметили профессиональный праздник

Ні адна з прафесійных дат не аб’ядноўвае столькі сфер нашага жыцця. Каб яно было камфортным, прадпрыемствы працавалі без перабояў, а вуліцы выглядалі прыгожымі, штодня стараюцца яны – работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Урачыстасць з нагоды свята прайшла на мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. – Свой лёс вы звязалі з нялёгкай, неспакойнай, адказнай, але […]

Продолжить чтение

На дорогах Ушаччины ведётся ямочный ремонт

Амаль увесь састаў Ушацкага ўчастка дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №37 г.Лепель знаходзіўся паміж Арэхаўнам і Сарочынам. Дарэчы, як і летась прыкладна ў такі ж час. І гэтая заканамернасць тлумачыцца проста. Як толькі спадаюць моцныя маразы і агаляецца палатно, дарожнікі прыступаюць да ямкавага рамонту. І, канечне, пачынаюць з самай бойкай трасы. Адзінае, у чым было адрозненнем, гэта ў […]

Продолжить чтение

История одного экспоната. В музее народной славы хранятся вещи дважды Героя Советского Союза И.Баграмяна

“Няўжо гэта не муляж, а сапраўдныя рэчы? Не здзівіўся б, каб убачыў іх у Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, але мець падобныя рарытэты ў экспазіцыі ва Ушачах!..” – такую рэакцыю давялося пачуць летась ад аднаго з наведвальнікаў музея народнай славы імя У.Е.Лабанка. Гэтак узрушыў мужчыну стэнд, дзе выстаўлены пісталет і корцік двойчы Героя Савецкага Саюза […]

Продолжить чтение

В субботу вечером в многих домах нашей планеты погаснет свет. Присоединяйтесь к глобальной акции «Час земли»

Суботнім вечарам у многіх дамах нашай планеты на некаторы час патухне святло, пацямнеюць экраны манітораў і фасады будынкаў у мегаполісах. Аднак гэта не наступствы энергетычнага калапсу – 30 сакавіка пройдзе глабальная акцыя “Гадзіна Зямлі”, ініцыіраваная Сусветным фондам дзікай прыроды. Ладзіцца яна ўжо ў 13-ты раз і з кожным годам колькасць удзельнікаў экалагічнага мерапрыемства павялічваецца: летась […]

Продолжить чтение