Закрытие сезона или Возвращение водных лыж. На озере Вечелье прошли спортивные соревнования

Cпорт

У канцы верасня на беразе возера Вечалля зноў праходзілі спаборніцтвы. Як і 18 гадоў таму падчас апошняга мемарыялу імя Надзеі Касцючэнкі хвалю падымаў не толькі вецер, але і водныя лыжы, вэйкборд, упраўляемыя як ветэранамі, так і юніёрамі экстрэмальнага спорту. Для ўшачан гэта было не проста закрыццё сезона, але і адкрыццё, вяртанне пасля столькіх гадоў на Ушаччыну водналыжнага спорту.

Сяргей Фамін спецыяльна да гэтага мерапрыемства набыў катэр, сабраў дастойныя каманды. Позні час спаборніцтваў, а некаторыя іранічна пыталіся, чаму не ў снежні, тлумачыўся ўдзелам у іх знакамітых спартсменаў. Германа Белякова, члена зборнай Беларусі, які ўваходзіць у дзясятку сусветнага рэйтынгу водналыжнікаў, у іншы час проста не атрымалася б застаць. Ды і ў кожнага ветэрана спорту – уласныя справы. Аднак, усё атрымалася. Кубак і прызы начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Ушацкага райвыканкама С.І.Ціханёнак уручыў як камандным, так і індывідуальным пераможцам.
Былых водналыжнікаў не бывае. Гэта выхаванцы ўшацкай водналыжнай школы дэманструюць пастаянна: у імкненні адрадзіць гэты від на Ушаччыне, у пастаянстве збірацца разам “на вадзе” хаця б адзін раз на год, у незабытых элементах…
– У пару нашай маладосці Мікалай Несцярэнка быў у ліку адзінак, хто рабіў трайное сальта, – так Сяргей Фамін тлумачыў другое месца М.Несцярэнкі падчас спаборніцтваў у фігурным катанні. – Сёння робяць і шэсць, нічога не стаіць на месцы. Зараз больш папулярны вэйкбордынг. Спаборнічалі ж мы ў двух гэтых відах, падводзілі вынікі як у кожным паасобна, так і агульнакаманднае месца, якое, дарэчы, дасталася гаспадарам спаборніцтваў.
Як змаглі ветэраны водных лыж Ушаччыны абыграць мінскую і наваполацкую каманды? Суміраваліся набраныя балы. Другое і трэцяе (Сяргей Фамін) месцы ў фігурным катанні, а гэты від па балах ацэньваецца вышэй за вэйкборд, чацвёртае ў Аляксандра Лапкоўскага. Акрамя таго С.Фамін выступаў у двух відах, пры тым як многія спартсмены, у тым ліку і абсалютны пераможца ў вэйкбордзе Герман Белякоў, толькі ў адным. Добра адкаталі праграму і выступаўшыя за каманду ўшачан Сяргей Хамічонак, Паліна Лешчанка і Аксана Лабёнак.
Відовішчна, прыгожа, ярка выступалі спартсмены і ветэраны. Канечне, было на што паглядзець пры выхадзе на ваду Германа Белякова, ды і самы малады ўдзельнік мінчанін Дан Асачоў паказваў клас. Арганізатары турніру яго шырока не афішавалі, не збіралі гледачоў, аднак вяртанне на Ушаччыну водналыжнага спорту атрымалася дастойнае. Прыехалі знакамітыя трэнеры з Наваполацка Геновы – прадаўжальнікі справы бацькі, заснавальніка водных лыж у горадзе нафтавікоў. Судзілі спаборніцтвы чэмпіён Савецкага Саюза Аляксандр Баярын і Сяргей Пацэвіч.
Хоць пра падобныя спаборніцтвы не чытаць, а глядзець трэба. Часціну таго настрою, спадзяёмся, вы адчуеце па здымках. Ну а ў хуткай будучыні, мяркую, бераг Вечалля будзе збіраць не толькі аматараў купання, але і вэйкбардзістаў з усёй Беларусі. Ва ўсялякім выпадку, у аздараўленча-спартыўным цэнтры на беразе возера С.Фамін сярод сваіх гасцей хоча бачыць прафесіяналаў і аматараў водных лыж. Падмурак для гэтага ўжо закладзены.
В.КАРАЛЕНКА. На фото: В Кононов; С.Фомин; капитаны Новополоцкой, Ушачской и Минской команд.



3 комментария по теме “Закрытие сезона или Возвращение водных лыж. На озере Вечелье прошли спортивные соревнования

  1. У канцы верасня на беразе возера Вечалля зноў праходзілі спаборніцтвы

    Может всё же кастрычнiка…

  2. Все правильно! Это было 29 сентября.
    «Автор фото» 🙂

  3. Жаль, что фото не подписано….А Германа Белякова и не показали… А там, действительно было на что посмотреть!!! Вообще ребята молодцы!!! Так держать!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *