Доверие не всегда на пользу

Закон - один для всех

Часта на даверлівасці і наіўнасці грамадзян спекулююць нячыстыя на руку людзі. Пад рознымі падставамі яны заходзяць у кватэры і, злоўжываючы няўважлівасцю гаспадароў, завалодваюць іх маёмасцю. Зламыснікаў не спыняе нават паважаны ўзрост іх патэнцыяльных ахвяр.

У студзені бягучага года ў Першамайскім раёне Віцебска нібыта з мэтай праверкі газавага лічыльніка ў кватэру адзінокай пенсіянеркі зайшла жанчына. Загаварыўшы гаспадыню, яна выкрала з сумкі, што ляжала на ложку, грошы. У красавіку ў гэтым жа раёне пад выглядам аказання медыцынскіх паслуг да пенсіянеркі зайшла падобная дама – пасля візіту зніклі грошы. У кватэру аршанскага пенсіянера зайшла грамадзянка, якая папрасіла папіць. Пакуль дзядуля хадзіў на кухню за вадой, зламысніца правяла “рэвізію” домаўладання.
Ахвярамі падобных злачынстваў становяцца не толькі пажылыя людзі, але і грамадзяне маладога, працаздольнага ўзросту. Так, у той жа Оршы ў абедзенны час да намесніка дырэктара адной з навучальных устаноў зайшла жанчына, якая папрасіла папіць. Пакуль гаспадыня на некаторы час адышла, згубіўшы “госцю” з поля зроку, тая выкрала кашалёк са значнай сумай.
Каб не стаць ахвярамі падобных злачынстваў, варта выконваць простыя правілы ўласнай бяспекі. Калі да вас у дзверы стукаюць незнаёмцы, не адчыняйце, кім бы яны не прадстаўляліся. Даведайцеся аб мэце іх візіту, паведаміце сваякам (па стацыянарным або мабільным тэлефоне) ці суседзям. Не саромейцеся спытаць у “гасцей” дакументы, калі ў адказ пачуеце адмову – выклікайце міліцыю. Хочацца таксама звярнуцца да тых, у каго ёсць пажылыя сваякі. Не пакідайце іх надоўга без нагляду, рэгулярна нагадвайце, як небяспечна ўпускаць у кватэру чужых, папрасіце тэлефанаваць вам кожны раз, калі прыходзяць незнаёмцы.
А.АНДРОСАЎ, першы намеснік начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *