Что делать, чтобы свиньи не заболели африканской чумой?

Калейдоскоп Общество Сельское хозяйство

У сувязі з масавым распаўсюджаннем афрыканскай чумы свіней у суседніх дзяржавах і выяўленнем ачага заражэння гэтым небяспечным інфекцыйным захворваннем у Гродзенскай вобласці, грамадзянам у сялянскіх (фермерскіх) і ўласных падсобных гаспадарках належыць выкарыстоўваць камбікармы, кармавыя сумесі, вотруб’е, кармавыя адыходы мукамольнай і крупяной вытворчасці, бялкова-вітамінныя мінеральныя дабаўкі і прэміксы, якія выраблены толькі ў арганізацыях камбікормавай прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Па інфармацыі дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, менавіта ўжыванне камбікорму з узбуджальнікамі захворвання стала прычынай успышкі афрыканскай чумы свіней у Гродзенскай вобласці. Набываць кармы належыць выключна ў гандлёвай сетцы “Белкаапсаюза” або непасрэдна ў фірменных гандлёвых сетках арганізацый камбікормавай прамысловасці рэспублікі. Калі ж вы сталі сведкамі выкарыстання ці рэалізацыі вышэйназванай прадукцыі без наяўнасці дакументаў аб яе паходжанні, або вырабленай у небяспечных рэгіёнах суседніх краін, тэрмінова паведаміце аб гэтым у раённую ветстанцыю.
Трэба таксама нагадаць, што з мая 2012 года на тэрыторыі рэспублікі забаронена выкарыстанне для кармлення свіней адыходаў прадуктаў харчавання, якія ўтрымліваюць кампаненты жывёльнага паходжання (мяса, тлушчаў, крыві і іншага). Грамадзянам, якія вырошчваюць свіней, лепей не наведваць падвор’і іншых асоб, якія гадуюць гэтую жывёлу, не трэба дапускаць выгульнага ўтрымання свіней, неабходна абмежаваць наведванне ўласных падвор’яў іншымі людзьмі. Забой жывёлы павінен праводзіцца выключна ў прысутнасці спецыялістаў ветслужбы.
Улічваючы тое, што вірус афрыканскай чумы свіней можа перадавацца праз мяса і мясапрадукты, іх неабходна набываць толькі ў гандлёвай сетцы і ў гандлёвых радах рынкаў, дзе прадукцыя праходзіць ветэрынарна-санітарную экспертызу. Ад набыцця жывых свіней пажадана часова адмовіцца.
Аб усіх вядомых вам фактах захворвання і падзяжу свіней трэба абавязкова паведамляць у ветэрынарную службу і да прыбыцця яе спецыялістаў не прымаць ніякіх мер па перамяшчэнні і пахаванні жывёлы.
Афрыканская чума свіней перадаецца пры прамым кантакце здаровай і хворай жывёлы, праз прадукты са свініны, кляшчамі, праз транспартныя сродкі пры перамяшчэнні жывёлы. Вакцыны ад яе няма. Жывёла з падазрэннем на захворванне падлягае знішчэнню. Пры выяўленні хваробы ў населеным пункце аб’яўляецца каранцін, які доўжыцца на працягу шасці месяцаў пасля апошняга зафіксаванага выпадку захворвання. Паўторна разводзіць свіней у населеным пункце можна толькі праз год.
Для чалавека захворванне небяспекі не ўяўляе.
В.ДАЎГАПОЛАЎ, начальнік ветстанцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *