Сезон заготовки сока

Калейдоскоп

Нарыхтоўка бярозавага соку ў лясным фондзе Рэспублікі Беларусь рэгламентуецца Правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання, зацверджанымі пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 20.03.2001 №4.

Для задавальнення ўласных патрэб грамадзяне маюць права нарыхтоўваць бярозавы сок на ўчастках ляснога фонду, вызначаных для гэтых мэт лясгасам ці лясніцтвам па месцы жыхарства. Туды трэба звярнуцца, каб спецыяліст паказаў вызначаны для саманарыхтоўкі соку ўчастак.

Нарыхтоўка бярозавага соку на землях, якія не адносяцца да зямель ляснога фонду, рэгламентуецца Правіламі нарыхтоўкі драўняных сокаў, збору, нарыхтоўкі ці закупкі дзікарослых раслін і (ці) іх частак, зацверджаных пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 №37/36.

Згодна названага нарматыўнага дакумента грамадзянам дазволена нарыхтоўка бярозавага соку на ўчастках драўнінна-хмызняковай расліннасці, якія не ўваходзяць у лясны фонд, за выключэннем прыбярэжных палос, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб’ектаў, палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній, населеных пунктаў, дэндралагічных паркаў, батанічных садоў, месцаў жыхарства і вырастання дзікіх жывёлін і дзікарослых раслін, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Забаронена саманарыхтоўка соку і на тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя, месцаў масавага адпачынку насельніцтва.

Нарыхтоўка бярозавага соку ў межах асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый можа ажыццяўляцца грамадзянамі, калі такое дапускаецца рэжымам аховы і выкарыстання гэтых тэрыторый.

Нарыхтоўка бярозавага соку павінна праводзіцца спосабамі, якія забяспечваюць захаванне тэхнічных якасцяў драўніны, у парадку, устаноўленым Правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання.

Пры нарыхтоўцы соку на тэрыторыі, дзе гэта рабіць забаронена, або без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязкова, ці не ў адпаведнасці з ім, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 15.26 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Пры нарыхтоўцы соку з прымяненнем забароненых сродкаў і метадаў (парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі) або дапушчэнні іншых парушэнняў правіл нарыхтоўкі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 15.26 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Прыведзеныя парушэнні цягнуць накладанне штрафу ў памеры: на фізічных асоб – да 20 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў – да 100, на юрыдычных асоб – да 500.

У выпадках значнага наўмыснага пашкоджання ці знішчэння дрэў пры правядзенні нарыхтоўкі соку з парушэннем тэхналогіі падсочкі, вінаватыя нясуць адміністрацыйную адказнасць па частках 1 ці 2 артыкула 15.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях з накладаннем штрафу на фізічных асоб – да 50 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў – да 200, на юрыдычных асоб – да 300.

Разам з уплатай штрафу вінаватыя абавязаны пакрыць страты, прычыненыя навакольнаму асяроддзю, па спецыяльных таксах.

Ю.ТУХТО,

намеснік начальніка

Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *