Последние изменения в сфере радио- и телевещанияч для жителей района прокомментировал начальник Ушачского узла электрической связи А.В.Шакута

Калейдоскоп Официально

Заканчваецца эра праваднога радыё і аналагавага тэлебачання – на змену ім прыходзяць новыя тэхналогіі, якія, па словах спецыялістаў, павінны зрабіць наша жыццё больш яркім, цікавым, насычаным. Пра некаторыя змены ў сферы радыё і тэлебачання наша гутарка з начальнікам Ушацкага раённага вузла электрычнай сувязі Аляксандрам Уладзіміравічам ШАКУТАМ:

– У населеных пунктах раёна пачалі закрывацца радыёвузлы. У пастаянных слухачоў радыё ўзнікае лагічнае пытанне: няўжо цяпер давядзецца забыць пра свае любімыя перадачы “Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё” і “Інфармацыйнага весніка Ушацкага раёна”?

– Згодна з праграмай аптымізацыі сеткі праваднога вяшчання ўжо закрыты радыёвузлы ў Сарочыне, Наваселлі, Вяркудах, Дубраўцы, Кублічах, Двор Пліне, Селішчы. На працягу другога квартала бягучага года не стане іх і ў іншых населеных пунктах Ушаччыны. Спяшаюся супакоіць грамадзян – слухаць любімыя радыёперадачы можна будзе і далей, толькі для прыёму лічбавага – а значыць больш якаснага – сігналу зараз спатрэбіцца наяўнасць ультракароткахвалевага радыёпрыёмніка.

– Дзе яго можна набыць?

– У раённым вузле электрычнай сувязі па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Савецкая, 39 ці ў любых гандлёвых кропках. Дарэчы, дастаўку прыёмніка можна заказаць непасрэдна на дом – для гэтага неабходна папярэдне патэлефанаваць па адным з нумароў РВЭС: 2-74-08, 108, 5-93-00, 5-00-58.

– Ці прадугледжаны скідкі на набыццё УКХ-радыёпрыёмнікаў для якіх-небудзь катэгорый грамадзян?

– Так, увогуле бясплатна іх атрымаюць інваліды па зроку першай і другой груп, а таксама грамадскія аб’яднанні інвалідаў па зроку, якія з’яўляюцца абанентамі праваднога радыё.

– Яшчэ адным новаўвядзеннем з’яўляецца пераход тэлевяшчання на лічбавы фармат, пра што мы ўжо не раз расказвалі нашым чытачам. Сярод насельніцтва існуе меркаванне, што для прыёму “лічбы” неабходна набыццё суперсучаснага тэлевізара або спецыяльнага цюнара. Задавальненне, мякка кажучы, не з танных…

– Адразу падкрэслю, што можна пайсці і іншым шляхам – падключыць у нас эфірнае тэлебачанне ZALA ад “Белтэлекам”, кошт паслугі – ад 34050 рублёў за месяц. З дапамогай спецыяльнай прыстаўкі чалавек зможа праглядаць толькі восем агульнанацыянальных каналаў, а ў выпадку ўзнікнення няспраўнасцяў цюнара ён будзе вымушаны для рамонту, няхай і гарантыйнага, ехаць у іншыя гарады. З дапамогай жа эфірнага тэлебачання вы пашырыце спіс каналаў да 26 ці нават 42. У іх ліку ёсць і агульнанацыянальныя, і камерцыйныя (найбольш папулярныя – “Паляванне і рыбалка”, “Шансон”, “Сядзіба”, “Мая планета”, “Расія-культура”). Заўважу, што неабходнае абсталяванне выдаецца і абслугоўваецца нашымі супрацоўнікамі абсалютна бясплатна, а замена тэлевізара не патрабуецца.

– Але ж для падключэння паслугі эфірнага тэлебачання ZALA неабходна наяўнасць дамашняга тэлефона…

– Не, скарыстацца дадзенай паслугай можа абсалютна любы жыхар гарпасёлка і Ушацкага раёна.

– Падкажыце, калі ласка, што трэба зрабіць, каб стаць карыстальнікам паслугі?

– Заяўку на падключэнне эфірнага тэлебачання ZALA можна падать асабіста ў сэрвісным цэнтры Ушацкага вузла электрасувязі. Дарэчы, нашы спецыялісты ажыццяўляюць выезды па населеных пунктах раёна з мэтай тэсціравання і наладкі паслугі, а таксама дастаўкі і продажу антэн для вонкавага карыстання, калі ў гэтым ёсць неабходнасць.

– Дзякуй за тлумачэнні. Спадзяюся, інфармацыя будзе карыснай для нашых чытачоў.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *