На базе ОАО «Ильюшинский» аграрии Ушачского района провели семинар по заготовке кормов

Сельское хозяйство

Май пахне па-рознаму. Духмянай квеценню садоў і бэзам, адурманьваючай чаромхай і ландышамі. А вось першыя чэрвеньскія дні заўсёды пахнуць травой, водарам свежаскошанага сена, які ў многіх выклікае асацыяцыі з бесклапотным дзяцінствам. Аграрыям жа раёна зусім не да рамантыкі, бо надышоў час аднаго з найбольш напружаных відаў сезонных работ — корманарыхтоўчай кампаніі.

— Ці згодны, Аляксандр Сяргеевіч, што пара пачынаць касавіцу? — пытаўся па дарозе на поле ля Гуты старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч у галоўнага агранома «Ільюшынскага» А.С.Селявёнка.

— Так, пакуль пачнём з ранніх траў, а там і канюшына падыдзе, — згаджаўся вопытны спецыяліст, аглядаючы пільным вокам палі гаспадаркі, якая была абрана месцам правядзення раённага семінара-вучобы па нарыхтоўцы кармоў.На лузе за Гутай удзельнікі семінара ўжо непасрэдна на практыцы знаёміліся з асаблівасцямі наладкі ўсіх відаў тэхнікі, занятай на корманарыхтоўцы, а пачаўся семінар з тэарэтычнай часткі, на малочнатаварным комплексе «Ільюшына». У гэтым выязным мерапрыемстве, падрыхтаваным спецыялістамі райсельгасхарча разам з усімі зацікаўленымі службамі, прынялі ўдзел кіраўнікі, галоўныя аграномы, інжынеры, заатэхнікі гаспадарак раёна. Асноўныя задачы і планы сёлетняй нарыхтоўкі кармоў былі акрэслены на апошнім пасяджэнні райвыканкама, таму на семінары самая пільная ўвага была накіравана менавіта на тэхналогію нарыхтоўкі, захавання і выкарыстання розных відаў кармоў.

— Тэхніка гатова — завадзі і выязджай, — гаварыў на пачатку семінара В.В.Родзіч. — Пытанні яе выдзялення прадпрыемствамі і арганізацыямі практычна вырашаны, застаецца толькі стварыць запас паліва. Чым хутчэй будзе ўбраны першы ўкос, тым хутчэй атрымаем больш паўнацэнныя травы наступных. Проста сабраны кілаграм зялёнай масы яшчэ ні пра што не кажа. Працаваць акрамя колькасці трэба і на якасць. Калі трава перастаіць, пра якасныя кармы можна забыцца. Нават калі большай будзе маса — атрымаем мінус пратэіну, мінус бялку. Для гэтага ў першую чаргу важнай з’яўляецца высокая культура вытворчасці. Толькі пры такім падыходзе можна разлічваць на пажыўны сянаж і сілас, а ў канчатковым выніку на павелічэнне колькасці і якасці малочнай прадукцыі, якая пасля рэалізацыі ператвараецца ў рэальныя грошы. Формула поспеху простая: кармы — малако — грошы.

Кантроль за ходам работ будзе арганізаваны на самым высокім узроўні. Старшыня райвыканкама прывёў прыклад, што ўжо сёлета ў Віцебскім раёне шэраг адказных асоб пасля выяўленых парушэнняў панеслі пакаранне за неадпаведную арганізацыю работ. Тэхналагічны рэгламент корманарыхтоўкі павінен быць у кожнага — гэта своеасаблівы «буквар».

— Азнаёміць усіх пад роспіс, — даў даручэнне старшыня свайму намесніку, начальніку райсельгасхарча Аляксандру Аляксандравічу Чэрнікаву. — Даведніку гэтаму ўжо больш 10 гадоў, а складваецца ўражанне, што некаторыя спецыялісты бачаць яго ўпершыню.

Намеснік старшыні райсельгасхарча Сяргей Аляксандравіч Белагрыўцаў, выкарыстоўваючы навуковыя разлікі і вопыт работы, акцэнтаваў увагу на асноўных прычынах, якія вядуць да страт кармавых адзінак. Пры гэтым прысутным дэманстраваліся асноўныя віды раслін. На прыкладзе люцэрны, якая ўступіла ў фазу бутанізацыі, было бачна, што яшчэ некалькі дзён — і можна не паспець з аптымальнымі тэрмінамі касавіцы. Па меры старэння ў раслінах змяншаецца колькасць лісця, а менавіта яны з’яўляюцца найбольш каштоўнымі па ўтрыманні карысных рэчываў.

Для спецыялістаў некаторых гаспадарак гэта і сапраўды першая нарыхтоўка кармоў. Маладыя аграномы з КУСГП «Глыбачаны» і «Кублічы» з цікавасцю сачылі, як вопытныя кіраўнікі ААТ «Агра-Селішча» Віктар Васільевіч Кажан і КУСГП «Вялікадолецкае» Іван Піліпавіч Дарошчанка вызначалі вільготнасць скошаных траў навобмацак і нават на вока — як кажуць, вопыт за грошы не купіш. Але на выпадак яго адсутнасці ў гаспадарках маюцца вільгацямеры, ды і прадэманстравалі ўдзельнікі семінару маладым калегам розныя методыкі і разлікі вызначэння вільготнасці кармоў.

Ніхто не аспрэчваў тое, што працаваць трэба ўвесь светлавы дзень: пачынаць з 5 і працягваць работы мінімум да 22 гадзін — важнасць справы аграрыі разумеюць. Не ў меншай ступені якасць кармоў залежыць ад аб’ёмаў нарыхтоўкі і ўмоў надвор’я. Вось і атрымліваецца — у пачатку дня з травы яшчэ цячэ вільгаць, а ў канцы работы яна прыгодная хіба што на сена. Неабходна правільна выбраць і стратэгію корманарыхтоўкі, максімальна сканцэнтраваць намаганні на ўборцы палёў, якія знаходзяцца паблізу ад месцаў закладкі траншэй, у той час як дробнаконтурныя і далёкія ўчасткі, палі з невысокай ураджайнасцю і няўдобіцы пакідаць пад сена.

Травы губляюць свае кармавыя якасці не толькі перарастаючы, але і ў выпадках парушэнняў тэхналогіі закладкі сенажу, пры неадпаведным яго захоўванні. Галоўны ветэрынарны ўрач раёна Васіль Леанідавіч Зелянік нагадаў удзельнікам семінара ўмовы і сістэму забеспячэння кантролю за якасцю. Па выніках мінулага года якасць кармоў, закладзеных у траншэі, была нядрэннай, але яны аказаліся беднымі па бялку. Нельга змешваць травы, таму што некалькімі прычэпамі купкоўкі (ежа) можна сапсаваць усю шматтонную траншэю канюшыны. «Калі будзе сезон раздою жывёлы, вы адкрыеце гэтую траншэю і не патрэбна будзе столькі камбікорму і іншых відаў канцэнтраваных кармоў», — зазначыў начальнік райветстанцыі.

Усе траншэі да закладкі павінны быць пабелены, пад’езд да іх — чыстым, каб на колах тэхнікі гразь не трапляла ў кармы. Для гэтага дастаткова выслаць прылягаючую да заезду тэрыторыю веццем. Пры высціланні дна траншэі і пры закрыцці пад плёнку можна класці гашаную вапну, якая перашкаджае паяданню матэрыялу мышамі, ды і сама па сабе з’яўляецца дэзінфектантам. Абмяркоўвалася і тэхналогія закладкі з прымяненнем кансервантаў, якія выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад вільготнасці масы для паляпшэння якасці кармоў. Работы ж на трамбоўцы траншэй будуць весціся кругласутачна — ад пачатку закладкі і да закрыцця. Трэба сказаць, што якасцю падрыхтоўкі траншэі ля комплексу ў ААТ «Ільюшынскі» старшыня райвыканкама застаўся незадаволены — адбіліся недапрацоўкі, якія на першы погляд неспецыялісту могуць паказацца неістотнымі. Таму і застаўся на месцы дырэктар гаспадаркі Сяргей Анатольевіч Халімоненка разам з работнікамі комплексу, каб не адкладваючы справу ў доўгую скрыню, выпраўляць недахопы, у той час як астатнія ўдзельнікі семінара накіраваліся да пачатку «зялёнага канвеера», дзе дэманстравалася праца задзейнічанай на касавіцы тэхнікі, кожны на прыкладзе ўбачыў методыку вызначэння ўраджайнасці палёў. Удзельнікі семінара абмеркавалі тэхналогію здрабнення зялёнай масы, наладкі кормаўборачных агрэгатаў і іншай тэхнікі для мінімізацыі страт пры падборцы і адвозцы кармоў. Тут жа былі разгледжаны пытанні аховы і ўмоў працы, арганізацыю якіх у «Ільюшынскім» ацанілі станоўча.

Ва ўсіх гаспадарках арганізавана двухразовае гарачае харчаванне ўдзельнікаў касавіцы, неабходна вырашыць пытанні забеспячэння іх спецадзеннем. Таксама непасрэдна на полі былі абмеркаваны пытанні аплаты працы і прэміравання, якія будуць залежыць ад якасці работы кожнага — ад механізатара да дырэктара, таму дэвіз «адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго» набывае для аграрыяў асаблівае значэнне.

Кіраўнік раёна адзначыў, што паспяховае выкананне задачы правядзення нарыхтоўкі травяных кармоў да 15 чэрвеня будзе залежыць ад працы ўборачнага канвеера, запатрабаваў ад кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак з усёй сур’ёзнасцю аднесціся да яе арганізацыі.

Д.РАМАНОЎСКІ



4 комментария по теме “На базе ОАО «Ильюшинский» аграрии Ушачского района провели семинар по заготовке кормов

  1. и так не один раз за год, надоели эти семинары, для чего они. люди на селе и так знают что и когда им надо делать.

  2. Семинары проводятся прежде всего для специалистов и вовсе не для того, чтобы оторвать от работы, а научить, подсказать ну и самое главное — заставить думать. Ведь наше инертное «Я всё знаю» — приговор для любого дела. Не буду говорить даже про развивающиеся технологии, хоть они неизбежно заставляют уважающего себя специалиста развиваться, а остановимся на традиционном. Что такое новотельная корова, как определить влажность провяленной массы, кто контролирует настройку агрегатов перед выходом в поле — на эти элементарные вопросы, поверьте, ответили единицы. Председатель же исполкома так ставит работу со специалистами любого уровня- должен знать сам и спрашивать с подчинённых. Кстати, сам Виктор Викторович знает ответ на то что спрашивает, а задаёт он технологические вопросы и на предприятие любой отрасли приезжает подготовленным. Да, массу в траншею мы заложим и без семинаров, только что там оказывается вместо сенажа. Если бы подсчёты велись не в кормовых единицах, а в килоджоулях, то и показало бы их истинную питательность. В лучшем случае клетчатка, а в худшем — смесь непонятного цвета, приводящая к сбою в пищеварении. А времена не те — мало просто чем то накормить, или просто поездить по полю, а там и трава не расти… Да и подбор трав — совсем невторостепенное дело. Думаю и переубеждать то вас особо не надо — если бы мы ещё и применяли на практике то, что знаем, то не было бы ни гниложа вместо сенажа, ни возврата молока, ни вывода из строя очень дорогой техники…. Конечная цель этой, как Вы говорите траты денег, — в том, чтобы мы действительно не теряли их, чтобы учились до совершения ошибок или на своих прошедших.
    Всегда рады дискуссиям на страницах нашего сайта, только в очередной раз призываю к корректности и конструктивности. Если критикуете — хотелось бы слышать и ваши предложения по улучшению ситуации. Чтобы сделал я — неплохой вопрос перед тем как начать критиковать. Или что сделал…
    Лично я и с любого (даже, казалось бы, самого скучного) семинара возвращаюсь с желанием учиться.
    О.Короленко

  3. To Ольга:
    «…Если критикуете – хотелось бы слышать и ваши предложения по улучшению ситуации…»
    Давайте попробуем. В Червенском районе Минской области расположено хозяйство «Агробокс» — с/х компания холдинга «Унибокс». Да, предприятие частное. Да, там есть хозяин в отличие от подавляющего большинства с/х предприятий. Я увы не специалист в вопросах кормопроизводства, но то, что за опытом в вопросах ведения с/х нужно ехать туда, а не в «Ильюшинский» или любой другой экс-колхоз «40 лет всё теми ж вилами», я не сомневаюсь. В сети, кстати, полно информации по «Агробоксу», за опытом к ним приезжают за 2-3 тыс. км. А то, о чём написано в статье – не более чем дежурное мероприятие для галочки. Подымите подшивки за семидесятые прошлого века – будете крайне удивлены полным сходством тематики «семинаров».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *