Спиртное покупается по просьбе

Общество

Адной з прычын, па якой непаўналетнія здзяйсняюць злачынствы, з’яўляецца п’янства. У большасці краін на шляху падлетка да алкаголю пастаўлены жорсткі адміністрацыйны, а іншы раз і крымінальны, бар’ер. Продаж любых алкагольных напіткаў непаўналетнім катэгарычна забаронены. Да прыкладу, у ЗША прадугледжана адказнасць як прадаўца, так і пакупніка. Прадавец адразу прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пакупнік да 21 года за спробу набыць спіртное – да адміністрацыйнай з выплатай вялікіх сум штрафу. У асобных выпадках прадугледжана за гэта нават турэмнае зняволенне.

У Ізраілі за продаж алкагольных напіткаў непаўналетнім устаноўлена турэмнае зняволенне на тэрмін да паўгода.

У нашай краіне за гэтае адміністрацыйнае парушэнне заканадаўцы таксама прадугледзелі суровае пакаранне ў выглядзе вялікіх штрафаў. Так, рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва непаўналетнім з’яўляецца парушэннем правілаў гандлю і кваліфікуецца па ч.6 артыкула 12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь і прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

рэлкі. Маўляў, мне ж за гэта нічога не будзе. Дык вось хачу папярэдзіць, што будзе, і яшчэ як будзе. Можна не сумнявацца: п’яны падлетак абавязкова трапіць у рукі праваахоўных органаў. А потым ужо ён абавязкова назаве “добрага дзядзьку”, які дапамог яму набыць спіртное. Такі “добры дзядзька” потым заплаціць штраф ад 10 да 30 базавых велічынь і, я думаю, выкінуўшы за сваю “дабрыню” такія грошы на вецер, болей не будзе адгукацца на падобную просьбу.

С.ЦІХАНЁНАК,

участковы інспектар

інспекцыі па справах

непаўналетніх РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *