Выезд за рубеж по новым правилам

Калейдоскоп

– Беларускія змяненні ўезду і выезду з краіны дзейнічаюць з 30 сакавіка, а з 5 красавіка ўступіў у сілу новы Візавы кодэкс Еўрасаюза. Гэта для тых беларусаў, якія хочуць выехаць у краіны Еўрасаюза. У кожным пасольстве або консульстве краіны Еўрасаюза, куды вы прыйдзеце за візай, з 5 красаві- ка да пашпарта будуць прад’яўляць новыя патрабаванні. Па-першае, у ім павінны быць мінімум дзве чыстыя старонкі. Па-другое, дакумент павінен быць выдадзены менш чым 10 гадоў таму (еўрапейскія эксперты лічаць, што прыкладна 10 гадоў чалавек падобны да сваёй фатаграфіі ў пашпарце). І па- трэцяе, тэрмін дзеяння пашпарта павінен заканчвацца менш чым за тры месяцы да даты выезду з краіны. Звярніце ўвагу: не ўезду, а выезду! Калі віза шматразовая, то яна павінна заканчвацца не менш чым за тры месяцы да тэрміну дзеяння пашпарта. Калі ў пашпарце заканчваюцца старонкі, то неабходна прыйсці ў пашпартна-візавую службу і напісаць заяву па яго замене.

– Колькі каштуе замена пашпарта, і ў які тэрмін яго можна атрымаць?

– Замена пашпарта ў Беларусі каштуе 17500 рублёў. Выдадуць яго максімум праз месяц, але можна напісаць заяву аб паскоранай працэдуры, даплаціць 20 тысяч рублёў і атрымаць дакумент у тэрмін да 15 сутак.

Дарэчы, хачу сказаць, што нават калі вы не збіраецеся за мяжу, а тэрмін дзеяння вашага пашпарта хутка скончыцца, не трэба чакаць самага апошняга моманту. Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №294 “Аб дакументаванні насельніцтва РБ”, грамадзянін мае права менш чым за год да заканчэння тэрміна дзеяння пашпарта звярнуцца для яго абмену ў дзяржаўны орган. І ў 16, 25, 45, 100 гадоў грамадзянін ужо павінен мець новы пашпарт, а не толькі пачынаць думаць, што трэба яго мяняць. За пражыванне па несапраўдным, пратэрмінаваным пашпарце (або відзе на жыхарства) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт.23.53 ч.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ у выглядзе штрафу ў памеры ад 70 да 140 тысяч рублёў.

– Што новага з’явілася пры вывазе дзяцей за мяжу?

– Тут таксама ёсць змяненні. Калі раней, каб вывезці за мяжу дзіця неабходна была згода двух бацькоў, то цяпер дастаткова дазволу толькі аднаго з іх.

– А калі хтосьці з дарослых не згодны з гэтым новаўвядзеннем?

– Тады ён можа звярнуцца ў суд, і рашэнне, ці можа ехаць дзіця за мяжу з адным з бацькоў, прыме суддзя.

– Якія грамадзяне не могуць выехаць за мяжу?

– Сёння ў базе даных на тых, хто не можа выехаць за мяжу, больш 125 тысяч беларусаў. У яе аўтаматычна трапляюць асуджаныя, абвінавачаныя і падазроныя асобы. З 30 сакавіка кожны канкрэтны выпадак разглядаецца следчым або дазнавацелем. У спіс тых, хто не можа выехаць за мяжу, таксама трапляюць людзі, што валодаюць звесткамі, якія складаюць дзяржаўную тайну; асуджаныя, за выключэннем тых, хто пакараны ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады і займацца пэўнай дзейнасцю; падазроныя і абвінавачаныя асобы па крымінальнай справе; тыя, хто ўхіляецца ад воінскай службы і службы ў рэзерве; асобы, якія ўхіляюцца ад абавязкаў, накладзеных на іх судом на тэрмін, устаноўлены судом; тыя, каму прад’яўлены грамадзянскі іск у судзе. Даведацца, ці знаходзіцца ваша імя ў такім спісе, можна, звярнуўшыся ў аддзел па грамадзянству і міграцыі.

Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *