Республиканская акция МЧС «Молодёжь за безопасность» в Ушачском районе

Cлужба-101 Общество

З 12 па 24 кастрычніка ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прайшла рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”. Прысвечана яна была ўтварэнню ў краіне маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў­-пажарных.

Па ўсёй Беларусі ў рамках акцыі праходзілі разнастайныя мерапрыемствы, сустрэчы з ветэранамі, пажылымі людзьмі, дзецьмі ва ўстановах адукацыі. На Ушаччыне ў рамках першага этапу акцыі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях вырашылі наведаць мнагадзетныя сем’і. Да акцыі далучылася і раённая арганізацыя “Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа”, за сродкі якой для мнагадзетных сямей былі набыты падарункі. Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях А.І.Станько і старшыня грамадскай арганізацыі А.В.Бабенка наведалі 5 сямей ва Ушачах і аграгарадку Ільюшына. Акрамя падарункаў бацькам і дзецям былі ўручаны кнігі і памяткі супрацьпажарнай тэматыкі.

Падчас другога этапу акцыі выратавальнікі наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак, дзе таксама ўручылі выхаванцам кнігі і памяткі, правялі гутаркі па тэме пажарнай бяспекі.

Вольга КАМАРКОВА.

На здымку: удзельнікі акцыі ў сям’і Бука.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *