Только за прошедшие выходные в стране утонуло 15 человек. Берегите себя и своих родных!

Cлужба-101

Лета нязменна звязана з купаннем. У цяперашні час усталявалася спрыяльнае надвор’е для таго, каб адправіцца на возера, рэчку. Але  з­за неасцярожнасці, ігнаравання правіл паводзін на вадзе штогод у краіны гіне вялікая колькасць людзей. На Віцебшчыне ў 2014 годзе патанула 16 чалавек,  у 2015­м – 13 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Сёлетнюю сумную статыстыку папоўнілі ўжо 30 чалавек, у тым ліку тры дзіцяці. Адзін з апошніх выпадкаў адбыўся ў Віцебску – кампанія адзначала вяселле, адзін з маладых людзей вырашыў скокнуць з моста ў Заходнюю Дзвіну. Скачок аказаўся смяротным… Толькі за прайшоўшыя выхадныя ў Беларусі патанула 15 чалавек.

Прытрымлівайцеся простых правіл

Адно з самых галоўных правіл – ні ў якім разе не купацца ў стане алкагольнага ап’янення. Не трэба заплываць далёка, бо можна не разлічыць свае сілы і патануць. Не купайцеся і тым больш не нырайце ў незнаёмых месцах. Калі вас захапіла цячэннем, трэба плыць уніз па цячэнні, паступова пад невялікім вуглом набліжаючыся да берага. Калі трапілі ў водазварот, набярыце як мага больш паветра ў лёгкія, пагрузіцеся ў ваду і, зрабіўшы моцны рывок у бок, усплывайце. Калі заблыталіся ў водарасцях, спыніцеся, прыміце палажэнне “паплаўка” і асцярожна вызваліцеся ад раслін.

Не купайцеся на надзіманых матрацах і аўтамабільных камерах, асабліва, калі не ўмееце плаваць. Ветрам ці цячэннем іх можа аднесці вельмі далёка ад берага. Купанне з маскай, трубкай і ластамі таксама патрабуе асаблівай асцярожнасці, не плавайце з трубкай пры моцнай хвалі.

Не дапускайце свавольства ў вадзе: нельга ныраць пад тых, хто купаецца, хапаць іх за ногі, “тапіць”, падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе і г.д. Не падплывайце блізка да лодак і катараў. Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей каля вады без нагляду, малышы павінны быць пастаянна ў полі зроку бацькоў. Растлумачце дзецям, як паводзіць сябе на вадзе, а таксама самі выконвайце правілы: прыклад бацькоў – лепш усялякіх слоў.

Надзіманыя  басейны

Апошнім часам сталі папулярнымі надзіманыя басейны розных  памераў, якія ўмяшчаюць немалы аб’ём вады, а таму і тут трэба быць пільнымі. У надзіманых басейнах мяккія борцікі, праз якія дзіця можа перагнуцца і нырнуць у ваду ўперад галавой. Гэта можа зрабіць нават немаўля, якое толькі навучылася хадзіць. Калі басейн ставіцца на працяглы час, абгарадзіце яго невялікай агароджай. Але лепш за ўсё зліваць ваду адразу ж пасля выкарыстання. Гэтая мера пазбавіць вас ад пастаяннага напружання з­за хвалявання пра бяспеку дзіцяці, а таксама не дасць шкодным мікраарганізмам распаўсюдзіцца ў вадзе. І заўсёды сачыце за дзецьмі, якія плаваюць у такім басейне.

Што рабіць, калі тоне чалавек?

Выратавальным сродкам можа  стаць усё, што павышае плывучасць чалавека і што вы ў стане да яго дакінуць – выратавальны круг, надзіманы матрац, дошку і іншае. Не губляйце часу і плывіце да чалавека або завіце на дапамогу, калі не ўмееце плаваць. Нельга падплываць да тонучага спераду, інакш ён можа ў прыступе панікі пачаць чапляцца за свайго выратавальніка, зацягваючы ў ваду. Падплывайце са спіны, падхапіце яго пад рукі ці за валасы, перавярніце чалавека тварам уверх, каб ён мог дыхаць, і плывіце да берага. Не давайце ўхапіцца за вас і трымайце моцна.

Выцягнуўшы чалавека з вады, ацаніце яго стан. Калі яму дрэнна і ён наглытаўся вады, пакладзіце пацярпелага на сагнутае калена жыватом (тварам уніз), так вада выйдзе з лёгкіх. Галава пры гэтым павінна вісець ніжэй грудной клеткі. Пасля гэтага перавярніце пацярпелага, пакладзіце на спіну і праверце пульс і дыханне. Калі папярэднія маніпуляцыі не дапамаглі і дыханне не аднавілася, пульс не адчуваецца – хутчэй пачынайце рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца. Памятайце, што калі чалавек не дыхае некалькі хвілін, ён можа памерці. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэкамендуе выконваць правілы паводзін на вадзе, вывучыць інструкцыю па прымяненні выратавальных сродкаў.

Беражыце сябе і сваіх родных.

С.АВАДНЁЎ, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *