Летом возникает опасность кишечных заболеваний. Чаще мойте руки, соблюдайте температурный режим хранения продуктов

Здравоохранение

Лета акрамя асалоды, яшчэ і небяспека кішэчных захворванняў, паколькі большую частку нашага дзённага рацыёну  ў гэты час складаюць агародніна, зеляніна, фрукты, якія не прайшлі тэрмічнай апрацоўкі. Ды і тэрмін годнасці прадуктаў у спякотны час скарачаецца, асабліва гэта датычыцца мясных і малочных прадуктаў.

Прычынай вострых кішэчных захворванняў, якія выклікаюцца рознымі мікраэлементамі з паражэннем страўнікава-­кішэчнага тракту, можа стаць сырая вада, нямытыя фрукты і зеляніна. Праяўляюцца яны ў высокай тэмпературы, млявасці, рэзях у жываце, рвотай, расстройстве стула. У залежнасці ад віду інфекцыі гэтыя сімптомы  сустракаюцца ў розных праяўленнях.

Бактэрыі стафілакоку пры няправільным захоўванні актыўна развіваюцца ў малочных прадуктах, мясе, рыбе, кандытарскіх вырабах.

Заражэнне сальманелай часцей за ўсё адбываецца праз інфіцыраваныя прадукты – мяса птушкі, яйка.

Кішэчныя палачка шырока распаўсюджана ў навакольным асяроддзі, а актывізуецца пры парушэнні правілаў асабістай гігіены і выклікае вельмі цяжкія кішэчныя захворванні.

Каб не заразіцца, трэба выконваць простыя правілы. Абавязкова мыць з мылам рукі перад прыгатаваннем і ўжываннем ежы, пасля наведвання туалета і прыходу з вуліцы. Не піць ваду з адкрытых крыніц. Пад праточнай вадой добра мыць фрукты, ягады, зеляніну.

Добра прасмажваць і праварваць прадукты, а пры іх ра­загрэве даводзіць да кіпення.

Захоўвайце тэмпературны рэжым і тэрміны годнасці прадуктаў, не набывайце іх у выпадковых асоб і ў месцах несанкцыянаванага гандлю.

Падтрымлівайце чысціню на кухні, не дапускайце з’яўлення мух, прусакоў.

Купайцеся толькі ў вызначаных для гэтага месцах.

Правілы простыя, галоўнае – строга іх выконваць.

А.Нікіценка, інструктар­валеолаг  цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *