Молодые таланты Ушаччины

Общество

У канцы мая ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Маладыя таленты Беларусі” на базе раённага Дома культуры прайшоў фестываль дзіцячай творчасці “Вясёлка талентаў”, арганізатарамі якога выступілі аддзел адукацыі Ушацкага райвыканкама і раённы цэнтр пазашкольнай работы.SDC12740

З прывітальным словам да ўдзельнікаў фестывалю звярнуліся начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Г.П.Гайко, дырэктар раённага цэнтра пазашкольнай работы Н.М.Каваленка.

Фестываль стаў па-сапраўднаму яркім і відовішчным святам. Адкрылі канцэртную праграму танцавальнымі нумарамі самыя маленькія ўдзельнікі – выхаванцы ясляў-садоў гарпасёлка. Сваім майстэрствам парадавалі салісты Кацярына Шабанава, Дзіяна Качан, Яўген Жалязноў, Анжэла Бездзель. Сімпатыі гледачоў па праву заслужылі і маленькія выканаўцы Вікторыя Гулюта і Святаслаў Марковіч з ясляў-сада №1, Аляксей Літвін з Дубраўскай школы, Эвеліна Мядзведзева і Дзмітрый Кміта з Арэхаўскай, Вікторыя Бойчанка з Вялікадолецкай, Наталля Кулянок і Наталля Баратынская з Плінскай, Аксана Каралёва з Вяркудскай, а таксама Алена Карабань і Мікіта Саўчанка з раённага цэнтра пазашкольнай работы. Не пакінулі раўнадушнымі гледачоў юны кампазі- тар Аляксандр Яскевіч з Плінскай школы, які выканаў песню ўласнага сачынення “Ушаччына”, і вакальная група з Ільюшынскай школы з вясёлай песняй “Несцерка”. Захапленне выклікаў і акрабатычны эцюд з абручамі ў выкананні выхаванкі цэнтра пазашкольнай работы Кацярыны Клопавай.

У апошні час расце папулярнасць танцавальнай творчасці сярод дзяцей і падлеткаў. Выдатна дапоўніў канцэрт усходні танец у выкананні Дар’і Губко, Франчэскі Полазавай, Аксаны Хвасціёнак, Валерыі Севярын, Святланы Малочка і Валянціны Хвошч.

Умела падтрымлівала творчую атмасферу ў зале вядучая Кацярына Жалванава.

Значэнне фестывалю “Вясёлка талентаў” расце з кожным годам, ён адкрывае новыя таленты, дазваляе ўбачыць рост іх майстэрства, а ўдзельнікам дае магчымасць рэалізаваць свой творчы патэнцыял.

удзельнікі фестывалю “Вясёлка талентаў”.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *