Бывший муж не платит алименты, но ездит на дорогом автомобиле. Как быть — комментарий специалиста

Правовая консультация

– Узніклі праблемы з атрыманнем аліментаў. Былы муж заяўляе, што ў гэтым месяцы ў яго няма грошай (працуе неафіцыйна), ці не аддае адразу ўсю суму. Сам жа раз’язджае на дарагім аўтамабілі. Ці могуць судовыя выканаўцы неяк выправіць сітуацыю?

Вераніка, г.п.Ушачы.

Пытанне грамадзянкі мы пераадрасавалі начальніку аддзела прымусовага выканання Ушацкага раёна Алене Віктараўне МАСЛЮК:

– Злоснае ўхіленне ад выплаты аліментаў – заснаванне для ўзбуджэння крымінальнай справы. Аднак ёсць і меры прымусовага характару. Так, калі чалавек адмаўляецца гасіць доўг, судовы выканаўца робіць запыт у БТІ, ДАІ, банкі, апісвае і рэалізуе яго маёмасць – гэта значыць, робіць усё магчымае для пагашэння доўгу. Пры гэтым супрацоўнік нашай службы зараз мае права самастойна, без удзелу суда, накласці арышт на маёмасць, грашовы рахунак ці аўтамабіль даўжніка.

Па прадстаўленні судовага выканаўцы суд можа абмежаваць грамадзяніна ў праве кiравання аўтамабiлем ці выезду за мяжу. Практыка паказвае: пры пагрозе стаць пешаходам або не трапіць на доўгачаканы адпачынак у іншую краіну, у даўжніка адразу знаходзяцца грошы.

Вострым застаецца пытанне своечасовасці аплаты аліментаў. Паводле заканадаўства, ажыццяўляць яе так званыя беспрацоўныя грамадзяне павінны да 7­га чысла месяца, наступнага за адзначаны. У адваротным выпадку прадугледжваецца налічэнне няўстойкі ў памеры 0,3 працэнта ад сумы нявыплачаных аліментаў за кожны дзень пратэрміноўкі.

У 2016 годзе за ўхiленне ад уплаты аліментаў да крымiнальнай адказнасцi прыцягнуты 3 чалавекi – 2 атрымалі пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ у колькасці 240 гадзін, адзін знаходзіцца ў следчым ізалятары г. Віцебска.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *