Ушачанин решил проверить, как сотрудники милиции отреагируют на сообщение о взрывчатом веществе. За шутку придётся ответить по закону

Закон - один для всех

У праўдзівасці народнай мудрасці “Слова не верабей, вылеціць – не зловіш” напачатку кастрычніка 2016-га давялося ўпэўніцца жыхару райцэнтра 1984 года нараджэння. Познім вечарам, знаходзячыся ў гасцях у знаёмых, мужчына прыгадаў былыя крыўды на ўшацкіх праваахоўнікаў, маўляў, тыя беспадстаўна прыцягвалі яго некалькі разоў да адміністрацыйнай адказнасці. Вырашыўшы ў п’яным запале праверыць аператыўнасць іх дзеянняў, Дзмітрый патэлефанаваў з мабільнага на нумар “102” і паведаміў пра захоўванне ў сябе дома 300 грамаў гексагену. Што ўяўляе сабой гэтае рэчыва, якую небяспеку нясе, мужчына дакладна не ведаў – проста запомніў цікавую назву з прагледжанага нядаўна кінафільма. Зрэшты, спадабалася Дзмітрыю і тое, як на яго лжэпаведамленне зрэагавалі супрацоўнікі міліцыі: па ўказаным адрасе былі тэрмінова выкліканы сапёры, праведзена дэталёвая праверка домаўладання і ўсіх гаспадарчых пабудоў на прадмет знаходжання ў іх выбуховых і іншых небяспечных прылад, рэчываў. І на гэтым, як планаваў “жартаўнік”, усё павінна было закончыцца.

…Вось толькі праблемы для яго толькі пачыналіся! За лжывае паведамленне ў адносінах Дзмітрыя была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.340 КК Рэспублікі Беларусь. Ад абмежавання і нават пазбаўлення волі (па ўзгаданым артыкуле грамадзянін мог атрымаць максімальную меру пакарання ў выглядзе 5 гадоў арышту) яго выратавала толькі адсутнасць у сказаным звестак пра магчымыя выбух, падпал ці іншыя дзеянні, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей.

І ўсё ж, думаецца, у наступны раз мужчына будзе больш уважлівым да сказанага. Спадзяюся, узгаданы прыклад навучыць і іншых ушачан, беручы ў рукі тэлефон, дзесяць разоў падумаць, перш чым спрабаваць увесці ў зман прадстаўнікоў розных службаў.

А.НАПРЫЕНКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *