Отдел загса Ушачского райисполкома оказывает такую услугу, как предварительная запись на регистрацию брака

Калейдоскоп

У аддзеле загса Ушацкага райвыканкама робіцца ўсё для максімальна хуткага аказання паслуг. Так, зараз ёсць магчымасць прыйсці ці патэлефанаваць у нашу службу (2-77-85) і папрасіць падрыхтаваць неабходную даведку загадзя. У вызначаныя дзень і час застанецца толькі забраць яе, што, пагадзіцеся, вельмі зручна для жыхароў аддаленых населеных пунктаў. Што датычыцца кансультацый, то іх, калі не патрабуюць дадатковага высвятлення абставін, людзі атрымліваюць адразу падчас тэлефанавання.

Асобна спынюся на такой паслузе, як папярэдні запіс на рэгістрацыю заключэння шлюбу. Звычайна неабходныя дакументы падаюцца ў аддзел загса за некалькі тыдняў і нават дзён (максімум – 3 месяцы) да плануемага вяселля. Аднак бывае, што маладыя імкнуцца як мага раней забраніраваць месца ў кафэ ці рэстаране, для чаго, вядома ж, неабходна ведаць канкрэтныя дату і час правядзення ўрачыстасці. З гэтым зараз не будзе праблем: запісацца на рэгістрацыю заключэння шлюбу можна загадзя – для гэтага дастаткова будзе прыйсці ці патэлефанаваць у аддзел загса, а пасля аформіць неабходныя дакументы.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *