Информация для тех, кто хочет стать спасателем

Cлужба-101

Сёння ўніверсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прапаноўвае юнакам спецыяльнасці “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” з дзённай і завочнай формамі навучання, “Пажарная і прамысловая бяспека” на чатырохгадовы тэрмін з дзённай формай навучання праводзіцца асобны конкурс паміж юнакамі і дзяўчатамі. Курсанты забяспечваюцца харчаваннем, форменным адзеннем, пражываннем, стыпендыяй, медыцынскім абслугоўваннем, раз у год маюць права на бясплатны праезд да месца правядзення водпуску па тэрыторыі рэспублікі і магчымасць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В”.

Універсітэт мае выдатную матэрыяльна-тэхнічную базу, тут кожны знойдзе сабе дадатковы занятак па душы. Выпускнікам, якія праходзілі навучанне за сродкі бюджэту, прысвойваецца званне “лейтэнант унутранай службы”, гарантуецца працаўладкаванне на першае рабочае месца.

Тым, хто хоча звязаць жыццё са службай выратавальніка, трэба звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях да 1 мая, а лепш не чакаць гэтага апошняга дня. Справа ў тым, што кандыдаты праходзяць прафесійны адбор у два этапы. Спачатку накіроўваюцца на медыцынскую камісію, вывучаецца іх маральныя і дзелавыя якасці, праводзіцца спецыяльная праверка, а з 20 па 31 мая вызначаецца ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. Пералік практыкаванняў, умовы і нарматывы іх выканання можна знайсці на афіцыйным сайце ўніверсітэта ў раздзеле “Абітурыенту”.

Акрамя таго, трэба прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай ці беларускай мове, матэматыцы і фізіцы. Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе на бюджэтную форму навучання, могуць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне адукацыі на платнай аснове або завочна на базе Гомельскага філіяла ўніверсітэта.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб паступленні ва ўстанову адукацыі МНС звяртайцеся непасрэдна ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ці па тэлефонах: 2-29-55, (8-033) 358-11-00.

А.УЛІНОВІЧ, намеснік начальніка Ушацкага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *