Команду поддержать — и дров не наломать

Закон - один для всех

Суполка футбольных фанатаў – распаўсюджаная форма субкультурнай маладзёжнай актыўнасці. Самыя ярыя балельшчыкі наведваюць літаральна ўсе гульні любімай каманды, для чаго выязджаюць і ў іншыя гарады. Гэтых людзей адрознівае найперш жаданне агульнай эмацыянальнай разрадкі, магчымасць “адарвацца”. Ёсць у гэтым станоўчыя моманты: маладыя людзі атрымліваюць магчымасць у кампаніі равеснікаў мадэліраваць свае паводзіны як групавыя і ў той жа час не адчуваць ціску так званых сацыяльна-кантрольных інстанцый – бацькоў, школы. Вось толькі не выключаны і негатыўныя праявы названай субкультуры. Наведанне футбольных матчаў, асабліва ў буйных гарадах, нярэдка суправаджаецца бойкамі і іншымі незаконнымі дзеяннямі. З гэтай прычыны варта нагадаць футбольным балельшчыкам Ушаччыны і грамадзянам, якія рэгулярна наведваюць масавыя мерапрыемствы аб адказнасці, якую яны могуць панесці за незаконныя праявы сваёй празмернай “актыўнасці”. Так, дробнае хуліганства згодна з арт. 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.  Такія ж санкцыі, а таксама папярэджанне згодна з арт. 23.34 КаАП прадугледжаны за парушэнне ўдзельнікам масавага мерапрыемства парадку яго арганізацыі і правядзення. За распальванне ж расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці і розні прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе штрафу або арышту на тэрмін да 6 месяцаў, або абмежавання ці пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў (арт.130 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь). Апаганенне будынкаў і іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі, малюнкамі, псаванне маёмасці ў грамадскім транспарце і іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет цяжкага злачынства караюцца ў адпаведнасці з арт. 341 КК Рэспублікі Беларусь грамадскімі работамі або штрафам, або арыштам на тэрмін да 3 месяцаў. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці ці ўзброеным супраціўленнем уладзе, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў (арт. 293 КК РБ).

К.АЎСІЕВІЧ, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *