В Ушачах открылся новый магазин «Мясная лавка»

Общество

Сетка фірменных магазінаў аграхолдынгу “Славянскі Вялес”, які займаецца вырошчваннем і перапрацоўкай птушкі і свіней, ужо даволі шырокая – больш 30 кропак у Віцебску і раённых цэнтрах вобласці. Напярэдадні Новага года да гэтага спісу дадалася яшчэ адна – у пятніцу свае дзверы для першых пакупнікоў гасцінна расчыніў магазін з гаваркой назвай “Мясная лаўка”.

У ім рэалізуецца ўласная прадукцыя аграхолдынгу, у склад якога ўваходзяць такія вядомыя на Віцебшчыне брэнды, як ТАА “Вітконпрадукт”, ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” і мясакамбінат “Славянскі”. Аб’ект, размешчаны ў раёне новай царквы, вырас літаральна на вачах. І хоць у гарпасёлку ўжо ёсць “Мясная лаўка” нашага райспажыўтаварыства, мяняць фірменную назву не сталі.

У першы дзень работы гандлёвай кропкі ў магазіне было мнагалюдна, усе наведвальнікі змаглі ўпэўніцца ў якасці мясной прадукцыі і яе смакавых уласцівасцях падчас дэгустацыі. Ушачанам яна прыйшлася даспадобы – каля прылаўкаў выстраілася вялікая чарга з тых, хто жадаў не толькі прыцаніцца і паглядзець асартымент, а і набыць тавар. А выбіраць было з чаго: шматлікія каўбасныя вырабы, ахалоджанае і замарожанае мяса, паўфабрыкаты і іншыя прадукты.

– Прыемна, што ва Ушачах адкрываюцца новыя магазіны. І добра, што зараз мы можам наведаць дзве “Мясныя лаўкі” – канкурэнцыя заўсёды ідзе на карысць пакупніку. Цэны прымальныя, а таму і не выйшлі адсюль без пакупкі, – дзяліліся ўражаннямі ўшачане.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *