Династия Лукашевичей

Наш современник Общество

Як часта бацькі хочуць, каб дзеці пайшлі па іх шляху, абралі такую ж прафесію – сталі ўрачамі, настаўнікамі, будаўнікамі… І гледзячы на бацькоў, у многіх выпадках дзеці абіраюць тую ж справу. Як правіла, калі яны абдумана ідуць на такі крок, то атрымліваюцца сапраўдныя працоўныя дынас

У раённым вузле электрычнай сувязі не раздумваючы адразу могуць назваць некалькі такіх дынастый, сярод якіх і Лукашэвічы – бацька і сын. Хоць Віктар Уладзіміравіч у гэтым годзе пайшоў на пенсію, але яго тут успамінаюць у ліку лепшых работнікаў, па яго слядах пайшоў сын Сяргей, якога таксама характарызуюць толькі станоўча.Як часта бацькі хочуць, каб дзеці пайшлі па іх шляху, абралі такую ж прафесію – сталі ўрачамі, настаўнікамі, будаўнікамі… І гледзячы на бацькоў, у многіх выпадках дзеці абіраюць тую ж справу. Як правіла, калі яны абдумана ідуць на такі крок, то атрымліваюцца сапраўдныя працоўныя дынас
Віктар Уладзіміравіч пачаў работу ў арганізацыі манцёрам у 1987 годзе. Хоць спецыяльнай адукацыі не было, але хутка асвоіў новую справу і спраўляўся з ёй не горш за астатніх. А калі Сяргей пасля школы адслужыў у арміі, бацька прывёў яго да сябе на працу, каб быў чымсьці заняты, а паколькі добра ведаў яго здольнасці і характар, то не сумняваўся, што ён тут затрымаецца. Малады хлопец яшчэ раней цікавіўся рознымі прыборамі і тым, чым займаўся бацька, а таму гэта жаданне працаваць было двухбаковае.
Канечне, спачатку было цяжка, як і кожнаму, хто толькі пачынае, але побач той, хто можа падказаць, дапамагчы і ніколі не адмовіць, спасылаючыся на свае праблемы.
Адпрацаваўшы 5 гадоў у брыгадзе, Сяргей скончыў спецыяльныя курсы і стаў як і Віктар Уладзіміравіч манцёрам, у абавязкі якіх ўваходзіць рамонт тэлефонных ліній, ліквідацыя іншых пашкоджанняў. Цяпер, праўда, у манцёраў стала яшчэ больш работы з-за новых паслуг – інтэрактыўнага тэлебачання, інтэрнэту, работа якіх напрамую залежыць ад спраўнасці тэлефоннай лініі, а таму непаладкі неабходна ліквідаваць у самыя кароткія тэрміны, каб кліенты доўга не цярпелі нязручнасці. Як і раней, так і цяпер хапае работы не толькі ў самім гарпасёлку, але і ў раёне, геаграфію якога манцёры вывучаюць хутка.
Сёння Віктар Уладзіміравіч ужо на пенсіі, ён ганарыцца сваім сынам, не шкадуе, што калісьці прывёў у арганізацыю дастойную змену. І сапраўды ёсць усе падставы дзеля гэтага. Цяпер ён мае пяты разрад манцёра – самы высокі. Сяргей добры і шчыры, лёгка знаходзіць кантакт не толькі са сваімі калегамі, актыўны і любіць спорт, а таму не раз выступаў за сваю арганізацыю на розных спаборніцтвах. У гэтым годзе ў іх сям’і адбылося яшчэ некалькі важных падзей, у першую чаргу гэта нараджэнне сына і ўнука Арцёма. Таксама імя Сяргея Лукашэвіча занесена на Дошку гонару Белтэлекома ў Віцебску, як лепшага сувязіста Ушацкага вузла электрычнай сувязі, а гэта высокая адзнака работы, якая не проста з’яўляецца крыніцай заробку, а прыносіць задавальненне.
В.ПОЛАЗАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *