В Ушачском районе в феврале проходит месячник пожарной безопасности

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

Кубліцкі сельсавет стаў адзіным у раёне, дзе за 2018 год не было пажараў, а ў Сарочынскім у агні загінуў адзін жыхар. Аб праводзімай у раёне прафілактычнай рабоце па зніжэнні надзвычайных здарэнняў ішла гаворка на пасяджэнні камісіі па падвядзенні вынікаў агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах Ушаччыны за мінулы год.

Летась на тэрыторыі нашага раёна адбылося 19 пажараў, што ў параўнанні з папярэднім годам больш на 4. Найбольшая іх колькасць зарэгістравана ў Вялікадолецкім сельсавеце – 4 выпадкі, па тры – у Глыбачанскім, Вяркудскім, Сарочынскім, а таксама ў гарпасёлку. У Жарскім назіраецца адваротная тэндэнцыя: у 2017-м сельсавет трымаў сумнае лідарства па колькасці пажараў – 5, а за мінулы год на яго тэрыторыі адбылося толькі 2. На тым жа ўзроўні засталося становішча ва Ушацкім, дзе другі год запар зарэгістраваны адзін пажар і ніводнай гібелі.

Як адзначыў у сваім выступленні начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С.Я.Аваднёў, каб папярэдзіць узнікненне пажараў і гібель людзей на іх, на працягу ўсяго года на Ушаччыне праводзілася мэтанакіраваная прафілактычная работа. Супрацоўнікамі МНС праведзена 250 сельскіх сходаў, 150 выступленняў у працоўных калектывах, сумесна з зацікаўленымі службамі арганізавана 363 рэйды. На супрацьпажарную тэматыку больш 80 выступленняў праведзена на раённым радыё, больш 70 матэрыялаў апублікавана ў газеце “Патрыёт”. У рамках прафілактычных акцый праведзена 370 мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел каля 8500 чалавек. У дамах адзінокіх грамадзян, пажылых, інвалідаў устаноўлена 43 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, адрамантаваны 54 печы і электраправодка ў 6 дамах.

Немалую работу ў гэтым накірунку правялі і пазаштатныя пажарныя інспектары пры сельскіх выканаўчых камітэтах. Так, напрыклад, у Вяркудскім, Жарскім і Кубліцкім сельсаветах імі абследаваны практычна ўсе домаўладанні. У цэлым работа назіральных камісій прызнана здавальняючай, але патрабуе ўдасканалення.

Па выніках прайшоўшага года ў аглядзе супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду і абучэнні насельніцтва мерам пажарнай бяспекі першае месца прысуджана назіральнай камісіі Кубліцкага, другое – Ушацкага, трэцяе – Жарскага сельсаветаў.

Аднак прафілактычная работа не спыняецца, тым больш што ў першым месяцы года на Ушаччыне зарэгістраваны адзін пажар з гібеллю чалавека. У раёне працягваецца акцыя “Бяспека ў кожны дом”, а з гэтага тыдня пачаўся і месячнік пажарнай бяспекі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *