В марте на Ушаччине зарегистрировано рождение 12 малышей

Демография

Вясенні падарунак

У сакавіку бягучага года на Ушаччыне зарэгістравана нараджэнне 12 малышоў: 7 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. Самы лепшы падарунак да вясенніх святаў атрымалі бацькі першынцаў Ільі Бараніча, Цімафея Жогаля і Мацвея Лемеш-Лапцева, другіх дзетак Цімафея Жаваранка і Амеліі Нарывончык, трэціх – Алены Кучаронак, Максіма Ладзіка, Расціслава Люцько, Дзіяны Свірко, Яўгеніі Фядосенка і Марыі Шарынай, а таксама чацвёртага – Арсенія Коўшаля.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *