С 1 августа в Беларуси повышаются трудовые пенсии

Общество

Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня ў сярэднім на 6,6 працэнта за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. У сярэднім пенсіі ўзрастуць з Br405,05 у ліпені да Br431,8 у жніўні. Сярэдні памер пенсій па ўзросце складзе ў сярэднім Br446,1. Дадатковыя расходы бюджэту фонду ў сувязі з гэтым пераразлікам складуць Br66,2 млн у месяц (Br331 млн да канца 2019 года). Усяго на выплату пенсій у 2019 годзе плануецца накіраваць Br12,544 млрд. Чакаецца, што дзякуючы чарговаму павышэнню ў 2019 годзе ўдасца выйсці на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы ў памеры 40 працэнтаў.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *