Согревайтесь безопасно! Большинство пожаров в отопительный сезон происходит из-за неправильной эксплуатации печей

Профилактика и безопасность

Менавіта ў ацяпляльны сезон рэзка павялічваецца колькасць пажараў, якія забіраюць жыцці людзей.

На што звярнуць увагу, каб цяпло хатняга ачага было бяспечным, нам расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Ушацкага РАНС Віталь Васільевіч Карэйша.

Да наступлення халадоў у першую чаргу трэба прачысціць комін. Назапашаная ў ім сажа не толькі пагаршае цягу, але і можа стаць прычынай узгарання. Гэтую працэдуру рабіце не радзей аднаго разу ў 2 месяцы. Неабходна праверыць і наяўнасць шчылін, заладзіць іх, пабяліць вапнавым растворам. Апошняе робіцца для таго, каб на белым фоне можна было своечасова заўважыць расколіны. На драўлянай падлозе перад топкай трэба прыбіць металічны ліст памерам не менш як 50 на 70 см. Тапіць печ рэкамендуецца два-тры разы ў дзень, але не больш чым па паўтары гадзіны. Некаторыя гаспадары, для таго каб сырыя дровы загарэліся хутчэй, падліваюць у печ бензін, газу і іншыя гаручыя вадкасці. Гэта таксама можа прывесці да пажару. Попел, вугаль варта выдаляць у спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы, але не бліжэй за 15 метраў ад пабудоў.

Спыняць топку печы трэба не пазней, чым за 2 гадзіны да сну. Спячы чалавек не адчуе, калі ў памяшканні запахла дымам, і шанцаў застацца ў жывых практычна не застаецца.

Не толькі печамі, а і абагравальнікамі саграваюцца грамадзяне. Сучасныя мадэлі досыць бяспечныя пры ўмове іх правільнай эксплуатацыі. Але перад тым як карыстацца прыборам, лепш прачытаць інструкцыю. Не забывайцеся, што калі ў адну разетку падключыць адразу камп’ютар, абагравальнік, пыласос, то нагрузка можа стаць непасільнай для сеткі. Асабліва гэта датычыцца дамоў са старой электраправодкай. Калі пры ўключэнні электрапрыбора асвятленне становіцца крыху слабей, гэта дакладная прыкмета таго, што сетка перагружана. Абагравальнікі забаронена выкарыстоўваць у памяшканні, дзе знаходзяцца лакафарбавыя матэрыялы, растваральнікі і іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці. Прыбор неабходна ставіць на бяспечнай адлегласці ад фіранак і мэблі. Яго нельга пакідаць уключаным без нагляду на ноч, сушыць на ім рэчы.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *