Музею нужен хранитель фондов, лесхозу — вальщик леса, а РОЧС — водитель и пожарный. Актуальные вакансии в Ушачском районе

Общество

Працягваем знаёміць чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 18 арганізацыях Ушаччыны.

Электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі і спецыяліста чакаюць у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; намесніка кіраўніка – у аптэцы №65 г.п.Ушачы; кладаўшчыка – ва Ушацкай школе; галоўнага захавальніка фондаў – у музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка. Вакансіі бібліятэкара, бібліёграфа і мастака-афарміцеля маюцца ў цэтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Вадзіцеля аўтамабіля і выратавальніка-пажарнага запрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях; лесніка, вальшчыка лесу, майстра будаўнічых і мантажных (рамонтна-мантажных) работ – лясгас; хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў; дырэктара і паляўніцтвазнаўцу – раённая арганізацыя БТПР; прадаўца – Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрэбны кіраўнік творчага калектыву, рэжысёр, загадчык і прыбіральшчык памяшканняў у Дубраўскі СК; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны.

Нямала вакансій у гаспадарках раёна. Так, ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, аператара машыннага даення, жывёлавода, трактарыста-машыніста, інжынера па ахове працы, галоўнага заатэхніка; “Агра-Селішча” – бухгалтара; “Дземенец” – бухгалтара, аператара машыннага даення, галоўнага заатэхніка, аператара па штучным асемяненні жывёлы; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста і электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача; племстанцыя – заатэхніка.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 375 да 1100 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *