Активисты БРСМ Ушаччины не перестают делать добрые дела

Общество

Зіма працягвае “даказваць свае паўнамоцтвы” багатымі снегападамі. Для некаторых грамадзян гэта сапраўдная праблема: справіцца з гурбамі на падворку, бывае, не дазваляе здароўе. У такім выпадку можна разлічваць на дапамогу Ушацкага райкама БРСМ, які ўключыўся ў рэспубліканскі чэлендж “Убяром снег разам!”. У яго рамках такой карыснай справай на дабрачыннай аснове займаюцца актывісты грамадскага аб’яднання, валанцёры, а таксама маладыя людзі, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі.

На бягучым тыдні работы кіпелі па вуліцы Петруся Броўкі ў райцэнтры (на здымку) – ачысціць ад снегу тэрыторыю трэба было чалавеку з інваліднасцю. Ні марознае надвор’е, ні стомленасць пасля ўрокаў не спыніла вучняў Ушацкай школы ад удзелу ў годнай справе. Усяго паўгадзіны – і шырокія дарожкі да дарогі, гаспадарчых пабудоў радавалі вока гаспадара.

Калі вы таксама маеце патрэбу ў такой дапамозе, тэлефануйце па нумары 5-77-84. Акрамя ўборкі снегу асобным катэгорыям грамадзян моладзь акажа садзейнічанне ў іншых бытавых пытаннях.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *