Читайте, можно ли заболеть COVID-19 после прививки и сколько сохраняется иммунитет?

Здравоохранение

Тэма вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі – адна з самых абмяркоўваемых у апошні час. Аднак пытанняў ва ўшачан, як паказвае практыка, пакуль больш, чым адказаў. Выправіць сітуацыю мы папрасілі намесніка галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Ушацкай райбальніцы Наталію Васільеўну ДРОЗД, якой агучылі некаторыя звароты нашых чытачоў.

– Ці можна захварэць на COVID-19 пасля ўвядзення аднаго ці двух кампанентаў вакцыны?

– Непасрэдна ад прэпарата – не, паколькі ў ім адсутнічае жывы, патагенны для чалавека вірус (“Спутнік V” атрымліваюць біятэхналагічным шляхам). Аднак зрабіўшы прышчэпку, не варта расслабляцца. Арганізму патрабуецца час для выпрацоўкі спецыфічнага імунітэту, таму верагоднасць заразіцца ў дні пасля вакцынацыі захоўваецца – не забывайцеся пра нашэнне масак, сацыяльную дыстанцыю і іншыя меры прафілактыкі захворвання. У 92 працэнтаў прышчэпленых паўнацэнная абарона ад віруса дасягаецца праз 7-21 дзень пасля ўвядзення другога кампанента вакцыны.

– Як доўга захоўваецца імунітэт?

– Дакладнага адказу пакуль няма. Аднак мяркуецца, што ад дзевяці месяцаў да двух гадоў, гэта значыць, столькі ж часу, як пасля перанесенага захворвання. Варыянт з вакцынацыяй, безумоўна, мае каласальную перавагу: арганізм не аслабляецца ад уздзеяння віруса, мінімізуецца развіццё ўскладненняў. Да таго ж чакаецца, што поствакцынальны імунітэт будзе больш моцным, чым постінфекцыйны, што звязана з выбіральным імунным адказам на вакцыну.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *