В Ушачах женщина украла у соседа почти центнер мёда

Происшествия

Разрабаваную пасеку выявіў днямі 38-гадовы ўшачанін. Мужчына абсталяваў яе на сваёй дачы ў Белюкоўшчыне і рыхтаваўся да збору мёду. Вярнуўшыся ж сюды пасля працоўнага тыдня, недалічыўся больш за 30 рамак з ласункам. Выкрадзеную маёмасць пачалі шукаць супрацоўнікі крымінальнага вышуку райаддзела міліцыі.

Хутка было ўстаноўлена, што мёд прысвоіла 51-гадовая суседка пацярпелага. Жанчына ведала пра адсутнасць гаспадара пасекі і ноччу за два заходы выкрала з вулляў амаль цэнтнер салодкай прадукцыі пчалярства. Годна прадэманстравала і прадпрымальніцкія якасці – хутка прадала мёд за бясцэнак яшчэ адной дачніцы, якая ўжо з’ехала ў Санкт-Пецярбург.

У адносінах нячыстай на руку грамадзянкі ўзбуджана крымінальная справа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *