Ушачанка Ольга Корейша — лауреат премии имени Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко

Главное Общество

Сёлета 25 жанчын сталі лаўрэатамі абласной прэміі Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Як мы ўжо паведамлялі, у іх ліку і ўшачанка Вольга Алегаўна Карэйша.

Яна не змагла прысутнічаць на ўрачыстым прыёме ў аблвыканкаме, які быў арганізаваны ў Дзень маці. Таму ўзнагароду маладая ўшачанка, мама чатырох дзетак атрымала ў пятніцу ў райвыканкаме. Дзень для гэтага аказаўся не менш урачыстым – Вольга Алегаўна прымала яшчэ і віншаванні з нагоды дня нараджэння.

– Ведаем і бачым, як Вы выхоўваеце дачушак, усю сябе аддаяце сям’і, таму вельмі рады і ганарымся, што таксама ў ліку лаўрэатаў гэтай прэстыжнай прэміі, – адзначылі, уручаючы дыплом, намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А.У.Хвашчэўская.

◆ З моманту заснавання прэміі Зінаіды Тусналобавай-Марчанка яе лаўрэатамі сталі ўжо амаль 550 жанчын.

Акрамя ўзнагароды, цёплых слоў і віншаванняў віноўніца ўрачыстасці атрымала і падарункі ад такіх арганізацый, як Беларускі саюз жанчын, Чырвоны Крыж, Беларускі дзіцячы фонд, Белдзяржстрах.

– У нас на Ушаччыне многа дастойных матуль, прыемна, што прыкмецілі нашу сям’ю, – дзякавала за ўвагу В.А.Карэйша – Быць мамай, сапраўды, вялікая праца без выхадных і водпускаў. Усім мамам жадаю ўвагі, няхай у вас не апускаюцца рукі з-за цяжкасцей, а родныя цэняць і аберагаюць!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *